Вібія Сабіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вібія Сабіна
Vibia Sabina
Скульптура з вілы Адрыяна
Род дзейнасці жонка рымскага імператара
Дата нараджэння 8386 гг.
Дата смерці 136137 гг.
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Луцый Вібій Сабін[d]
Маці Саланіна Матыдзія[d]
Муж Адрыян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́бія Сабі́на (лац.: Vibia Sabina; каля 85137 гг.) — жонка рымскага імператара Адрыяна. Дачка Матыдзіі, пляменніцы імператара Траяна, і яе першага мужа консула Луцыя Вібія Сабіна. Даводзілася свайму мужу траюраднай пляменніцай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўвалася ў доме імператара Траяна разам з іншымі сваячкамі. Жонка Траяна Пампея Плаціна, якая апеквалася над Адрыянам, ажаніла яго ў 100 годзе з Сабінай, каб умацаваць за ім уладу: «Яе радасна вітала Плаціна і не асабліва жадаў Траян»[1]. Шлюбны саюз умацоўваў статус Адрыяна як спадчынніка Траяна. У 117 годзе, пасля смерці Траяна, Адрыян стаў імператарам, прычым было абвешчана, што перад смерцю Траян паспеў яго ўсынавіць.

Шлюб быў няшчасны і бяздзетны. Адрыян, які ўзыйшоў на прастол, «адносіўся да Сабіны, як да рабыні, хоць яна, акрамя прыгажосці, адрознівалася тонкім розумам і строгасцю нораваў»[2]. Таксама адзначаюць, што Адрыян гаварыў: «І са сваёй жонкай, як ён гаварыў, ён развёўся б з-за яе панурасці і сварлівасці, калі б быў прыватным чалавекам»[3]. Сабіна плаціла Адрыяну ўзаемнай непрыязнасцю[4]. Рымскія гісторыкі пішуць: «Яна адкрыта заяўляла, што, пазнаўшы яго жудасны характар, прыклала ўсе высілкі, каб не зацяжараць ад яго на пагібель роду чалавечага»[5]. Адначасова шырока вядомы быў палкі раман імператара з юнакоў Антыноем. Сабіна суправаджала Адрыяна ў яго другой паездцы на Усход (128—130 гг. н. э.), калі у час падарожжа па Ніле загінуў пры нявысветленых акалічнасцях улюбёнец імператара Антыной.

Да канца жыцця адносіны Адрыяна з жонкай сталі яшчэ горшымі. «Ён змяніў прэфекта прэторыя Септыцыя Клара і дзяржаўнага сакратара Светонія Транквіла (таго самога, які напісаў „Жыццё дванаццаці цэзараў“), а таксама многіх іншых за тое, што яны паводзілі сябе на палове яго жонкі Сабіны больш свабодна, чым гэта было сумяшчальна з павагай да імператарскага двара» (АЖА, Адр. XI)[3].

З гадамі нянавісць імператара да жонкі ўсё ўзмацнялася. Існуе легенда, што пакутуючы ад смяротнай хваробы Адрыян нават прымусіў Сабіну пазбавіць сябе жыцця, каб яна не цешылася пасля яго смерці. Але хоць чуткі, што ён яе атруціў ці давёў да самагубства, існавалі, прамых сведчанняў гэтаму злачынству няма. Рымскія гісторыкі пішуць так: «Жонка яго, Сабіна, якая перажывала крыўды, амаль як рабыня, была даведзена да самагубства»[5], «сканала і жонка яго Сабіна, і справа не абыйшлася без пляткарства аб тым, што Адрыян даў ёй яд»[3]. Яна сканала раней за мужа прыкладна на год, у 136 ці 137 годзе, пражыўшы 36 гадоў у нешчаслівым шлюбе. З-за таго, што дзяцей у іх не было, з мэтай захавання дынастыі Адрыян быў вымушаны ўсынавіць Антаніна Пія, які і стаў яго спадчыннікам.

Была абагаўлёная як Гера[6] (гэтак же Адрыян абагавіў Антыноя пасля яго гібелі, а сам Адрыян быў абагаўлёны як Зеўс). Урна з яе прахам (а таксама з прахам Адрыяна і астатніх імператараў дынастый Антанінаў і Севераў) захоўваліся аж да часоў Каракалы ў маўзалеі Адрыяна.

Статуі і манеты[правіць | правіць зыходнік]

На 12-ы год валадарання Адрыяна (128 г.), калі сенат назваў яго «айцом айчыны», Сабіна нарэшце была абвешчана аўгустай; на некаторых александрыйскіх манетах яна носіць гэты тытул яшчэ раней. Паводле атрыманага тытула, у яе гонар на рэгулярнай аснове чаканілася вялікая колькасць манет, прычым Вібія Сабіна стала ўзорам для чаканкі будучых аўгуст на працягу наступных паўтара стагоддзяў[7]. Прыклад надпісу: SABINA AVGVSTA IMP. HADRIANI AVG. P. P.; SABINA AVGVSTA HADRIANI AVG PP[8]

Мяркуючы па захаваных партрэтах, яна «спачатку насіла прычоску ў стылі Плаціны, а затым паступова перайшла да простай прычоскі на прабор, якая больш адпавядала класічным ідэалам Адрыяна. На партрэце мы бачым строгі, халодны, разважлівы позірк з-пад напаўапушчаных павекаў»[1].

У 2006 годзе з'явіліся навіны пра статую Сабіны, якую італьянскім уладам удалося вярнуць з Бостанскага музея, куды яна патрапіла нелегальна[9]. У гонар гэтага вяртання ў тым жа годзе на віле Адрыяна адбылася выстаўка, прысвечаная жонцы імператара.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]