Перайсці да зместу

Маргерыт Юрсенар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргерыт Юрсенар
фр.: Marguerite Yourcenar
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Marguerite Antoinette Jeanne Marie Ghislaine Cleenewerck de Crayencour[1]
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1903(1903-06-08)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1987(1987-12-17)[2][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мішэль дэ Крэянкур[d]
Маці Фернанд дэ Карцье дэ Марш’ен[d][7]
Муж Grace Frick[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, паэтка, эсэістка, перакладчыца, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, драматург, літаратурная крытык, навеліст, аўтабіёграф
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Маргерыт Юрсена́р (фр.: Marguerite Yourcenar; 1903, Брусель — 1987, Маўнт-Дэзерт, Штат Мэн, ЗША) — французская і бельгійская пісьменніца, паэтэса, перакладніца, эсэістка.

Нарадзілася ў Бельгіі ў мяшанай бельгійска-французскай сям’і. Маці памерла праз 10 дзён пасля родаў. Гадавалася ў доме бабулі па бацькоўскай лініі, дзе яе даглядаў бацька Мішэль дэ Крэянкур. Псеўданім Юрсенар — анаграма прозвішча Крэянкур. Атрымала хатнюю адукацыю. З дзяцінства размаўляла па-французску, па-англійску, па-італьянску, па-грэчаску, па-галандску, лёгка чытала на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах. У 1980 г. стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў Французскую акадэмію.

Першы твор — паэму «Сад хімер» — выдала на грошы бацькі. У 1929 г. з’явіўся першы раман «Аляксіс». У свае творы часта ўводзіла бісексуальных постацяў. У 1938 г. выдала зборнік «Арыентальныя навелы»  (англ.), што грунтаваліся на паданнях. Пры напісанні рамана «Успаміны Адрыяна» (1951) выкарыстала тэксты на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах, што тычыліся жыцця рымскага імператара Адрыяна.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Па‐беларуску ёсць пераклад некаторых навелаў з зборніку «Арыентальныя навелы» і чорны пераклад аповесці «Anna, soror…», якія з’явіліся малым тыражом у дыяспары.

У верасні 2025 года ў выдавецтве Скарына ў перакладзе Ў. Гарбацкага пад адной вокладкай пабачылі свет два творы — Anna, soror… і Арыентальныя навэлі[11].

Член Французскай акадэміі з 1981, першая жанчына, абраная ў Акадэмію (незвычайным з’яўляецца таксама абранне бельгійца). Прэмія Эразмус (1983).

Зноскі

  1. 1 2 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 26 сакавіка 2026.
  2. 1 2 AA.VV. Marguerite Yourcenar // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de Belgique — BXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Yourcenar // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  4. ↑ Marguerite Yourcenar // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  6. ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. ↑ Freebase — 2007.
  8. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 студзеня 2019.
  9. ↑ http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 1 лістапада 2015.
  10. ↑ Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.
  11. ↑ Творы бэльгійска-францускай клясыкіні ўпершыню па-беларуску. Новы Час (13 верасня 2025).