Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс
Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1967 |
Род дзейнасці | гісторык, публіцыст, паэт |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс, або Вінцас Скарджус (літ.: Vincas Skardžius, вядомы псеўданім: Viskaras, V; 28 красавіка 1897, в. Сафійск, Чавускі павет, Магілёўская губерня — 1967) — беларускі гісторык, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 28 красавіка 1897 года ў в. Сафійск Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці) ў літоўскай сям’і.
Працаваў у літоўскім сектары АН БССР, Інстытуце нацыянальных меншасцей, Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў гісторыю пасяленняў літоўцаў у Беларусі.
Арыштаваны 10 снежня 1937 года. Асобай нарадай 19 жніўня 1938 года прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Казахскую ССР. Вызвалены ў 1943 годзе.
Пасля вызвалення жыў у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР. Рэабілітаваны 11 лістапада 1957 года.
Памёр у 1967 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
- Літоўцы ў Савецкай Беларусі : Нарыс аб узнікненні літоўскіх пасяленняў на Беларусі, іх становішчы пры царызме і сацыялістычным будаўніцтве пры савецкай уладзе / В. І. Скардзіс. — Мінск, 1935.
- Nacionalės kultūros statyba Sovietų Baltarusijos lietuvių darbo masių tarpe / V. Skardžius. ― Minskas, 1932.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 2. — С. 436—437.
- Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко и др. — Минск, 2008. — С. 307.
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі ў 1967 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты XX стагоддзя
- Паэты Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута нацыянальных меншасцей АН БССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Літоўцы ў Беларусі
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне