Віктар Іосіфавіч Гідрановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іосіфавіч Гідрановіч
Дата нараджэння 2 снежня 1938(1938-12-02) (84 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Іосіфавіч Гідрановіч (нар. 2 снежня 1938, в. Карысць, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар біялагічных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (заатэхнічны факультэт, 1959; аспірантура, 1965).

Месца працы, пасада: Віцебская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1959—1963, старшы навуковы супрацоўнік), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1969—1998, прафесар кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі, у 1971—1998 — загадчык кафедры), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1966—1969 — дацэнт кафедры хіміі, дэкан біёлага-хімічнага факультэта, 1998—2009 — прафесар кафедры хіміі), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2009, прафесар кафедры арганічнай хіміі).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл; методыка выкладання біяарганічнай хіміі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сравнительная характеристика гликолиза и петозофосфатного пути в эндокринных железах крупного рогатого скота : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.04 : защищена 00.00.1987 : утверждена 15.04.1988 / Гидранович Виктор Иосифович. ― Витебск, 1987.
  • Влияние селена на углеводно-фосфорный обмен у животных и некоторые данные о его роли при беломышечной болезни ягнят : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / В. И. Гидранович. ― Витебск, 1966.
  • Гідрановіч Віктар ІОсіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 230.
  • [Гидранович Виктор Иосифович] // Учреждение образования «Витебская ордена „Знак Почета“ государственная академия ветеринарной медицины» : история и современность (к 90-летию со дня основания)", 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 263.