Віктар Аляксандравіч Манохін
Віктар Аляксандравіч Манохін | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1972 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Народны камісарыят унутраных спраў СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Віктар Аляксандравіч Манохін — (23 студзеня 1911, Томск — 26 верасня, 1972) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Вілейскай вобласці.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1932 года працаваў у органах АДПУ і НКУС СССР. Член КПСС з 1941 года. У партызанах з верасня 1941 года: з чэрвеня 1942 года камісар, з лютага 1943 камандзір атрада, у верасні 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў партызанскай брыгадай імя М. Ф. Гастэлы, адначасова член Ашмянскага РК КП(б)Б. З 1944 года намеснік старшыні Полацкага аблвыканкама, намеснік міністра аўтамабільнага транспарту БССР, начальнік Упраўлення забеспячэння і збыту пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, у 1954—1967 гадах на адміністратыўна-гаспадарчай рабоце.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Томску
- Памерлі 26 верасня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Члены КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны