Віктар Андрэевіч Смачнеў
Віктар Андрэевіч Смачнеў | |
---|---|
руск.: Виктор Андреевич Смачнев | |
Дата нараджэння | 2 мая 1939 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 лістапада 1996 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Віктар Андрэевіч Сма́чнеў[1] (руск.: Виктор Андреевич Смачнев; 2 мая 1939 — 15 лістапада 1996) — акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Азёркі (Нікіфараўскі раён, Тамбоўская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў тэатральную студыю пры Мічурынскім драматычным тэатры (горад Мічурынск, Тамбоўская вобласць) і працаваў у ім у 1960—1966 гадах. З 1967 года — акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод роляў у Тамбоўскім драматычным тэатры: Ураднік («Улада цемры» Л. Талстога), Каркуноў і Васіль Іванавіч («Сэрца не камень» і «Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Андрэй Разметнаў («Паднятая цаліна» М. Шолахава) і інш.
У Гродзенскім абласным драматычным тэатры выканаў ролі: Канягін («Мілы чалавек» К. Крапівы), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Карандышаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай) і інш.
Творчасці В. А. Смачнева ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Умеў эфектна пачынаць і заканчваць ролю.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савіцкая А. А. Смачнеў Віктар Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смачнеў Віктар Андрэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Виктор Смачнев // Кино-Театр. РУ (руск.)
- Андреева Н. Е. СМА́ЧНЕВ Виктор Андреевич // Тамбовская энциклопедия (руск.)