Перайсці да зместу

Віктар Віктаравіч Бараненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Віктаравіч Бараненка
Дата нараджэння 18 красавіка 1989(1989-04-18) (35 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2017)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Юр’евіч Бендзін

Віктар Віктаравіч Бараненка (нар. 18 красавіка 1989) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).

Скончыў у 2012 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Полацкая абнаўленчая епархія ў 1926—1933 гг.». У 2013—2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2016 годзе быў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, займаў пасаду намесніка дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта, начальніка аддзела аспірантуры, таксама з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 9 чэрвеня 2017 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская абнаўленчая царква (1922—1938 гг.)». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Юр’евіч Бендзін. 23 снежня 2020 года рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем праблем канфесіанальнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, гісторыі Беларускай абнаўленчай царквы, абнаўленчага руху ў БССР, Расійскай праваслаўнай (абнаўленчай) царквы і інш. Ім упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі было дадзена навуковае азначэнне і навуковая ацэнка беларускага абнаўленства як асобнай царкоўнай арганізацыі ў міжваенны перыяд; вызначаны тры перыяды эвалюцыі форм і практыкі кіравання Беларускай абнаўленчай царквы; прааналізаваны праграмныя мэты і арганізацыйна-кананічная сістэма кіравання беларускай абнаўленчай царкоўнай арганізацыі; выяўлены асноўныя кірункі яе дзейнасці і асаблівасці функцыянавання ў сувязі з існаваннем іншых праваслаўных цэркваў на тэрыторыі БССР; вызначана ступень уздзеяння савецкай улады на працэс узнікнення, станаўлення і развіцця інстытутаў Беларускай абнаўленчай царквы.

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Змены ў палітыцы Савецкай дзяржавы ў стаўленні да царквы і духавенства ў 1929 г. на прыкладзе Полацка-Себежскай абнаўленчай епархіі / В. В. Бараненка // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. — № 1. — С. 94-98.
  • Беларускі абласны царкоўны сабор 1924 г. у Магілёве: перадумовы, падрыхтоўка, правядзенне // Беларускі гістарычны часопіс. — 2015. — № 9. — С. 37-45.
  • Дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку як крыніцы па гісторыі праваслаўнай царквы 1920-1930-х гг. / В. В. Бараненка // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2015. — Вып. 16. — С. 191—198.
  • Отношение белорусского православного верующего населения к обновленческому движению в 1920-х — 1930-х гг. / В. В. Бараненко // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2016. — № 1. — С. 79-87.
  • Вышэйшае царкоўнае кіраванне Беларускай абнаўленчай царквы (1924—1938 гг.) / В. В. Бараненка // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. — 2016. — Ч. 2. — С. 24-34.
  • Ликвидация Белорусской обновленческой церкви в 1934—1938 гг. / В. В. Бараненко // Вестник Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. — № 76. — 2017. — С. 67-78.
  • Архивные документы по истории Белорусской обновленческой церкви в 1922—1938 гг. / В. В. Бараненко // Отечественные архивы. — № 4 — 2018. — С. 59-68.