Віктар Уладзіміравіч Старасценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Старасценка
Дата нараджэння 11 красавіка 1967(1967-04-11) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык філасофіі, рэлігіязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сямён Аляксандравіч Падокшын
Узнагароды

Віктар Уладзіміравіч Старасценка (нар. 11 красавіка 1967, г. Магілёў) — беларускі гісторык філасофіі, рэлігіязнавец. Спецыяліст па гісторыі філасофскай, грамадскай думкі Беларусі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ХVI-ХVII ст. Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2002)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 красавіка 1967 года ў Магілёве[1].

Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова. З 1991 года працуе ў МДУ імя А. А. Куляшова: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі, дэкан факультэта замежных моў, прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры філасофіі, загадчык кафедры гісторыі і філасофіі[1].

У 1998 годзе аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская думка XVI—XVII стст. і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці»[1].

Кіраўнік «Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра» МДУ імя А. А. Куляшова. З 2006 года каардынатар Міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Рэлігія і грамадства» (Магілёў)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гісторыя айчыннай філасофіі і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў; тэорыя і гісторыя рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення ў Беларусі; навукова-метадычнае і вучэбнае забеспячэнне выкладання рэлігіязнаўства і гісторыі філасофскай думкі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны памятным знакам «2000 год хрысціянству» (2000), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі (2004, 2015), Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013, 2017), медалём Францыска Скарыны (2018). «Выдатнік адукацыі» (2008)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • История религии и свободы совести в Беларуси в документах и материалах: пособие: в 4 ч. Ч. 1: От Древней Руси до конца XVI в. Могилев, 2014; Ч. 2: От Брестской церковной унии до второй половины XVIII в. Могилев, 2015; Ч. 3: Со второй половины XVIII в. до октября 1917 г. Могилев, 2015.
  • Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2011.
  • История общественной и философской мысли в Беларуси: раннее и развитое Возрождение: хрестоматия. Могилев, 2010.
  • История общественной и философской мысли в Беларуси: эпоха Средневековья: хрестоматия. Могилев, 2009.
  • Общественная и философская мысль в Беларуси X—XVII вв.: учебное пособие. Могилев, 2005.
  • Свободомыслие и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2004.
  • Становление национального самосознания белорусов: этапы и основополагающие идеи (X—XVII вв.). Могилев, 2001.
  • «Лабиринт» Фомы Иевлевича: Из истории национально-культурной и религиозной жизни Могилёва и Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. Могилев, 1998.
Удзел у калектыўных працах
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 1: Эпоха Сярэднявечча. Мінск, 2008; Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3; Рэфармацыя, Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]