Сямён Аляксандравіч Падокшын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сямён Аляксандравіч Падокшын
Дата нараджэння 8 сакавіка 1931(1931-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2004(2004-12-21) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, гісторык, культуролаг, медыявіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Сямён Аляксандравіч Падо́кшын[1] (8 сакавіка 1931, Гомель — 21 снежня 2004) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965).

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). З 1960 года працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.

Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]