Віктар Фішэр
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1994[1][2][…] (30 гадоў)
|
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́ктар Фі́шэр (дацк.: Viktor Fischer; нар. 9 чэрвеня 1994, Орхус, Данія) — дацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар ёсць унукам дацкага футбаліста Поўля Педэрсана. Фішэр аддаваў перавагу выкарыстанню левай нагі ў якасці асноўнай[3]. Падчас выступаў у складзе амстэрдамскага «Аякса» лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў свету, але яго кар’еры ўсцяж перашкаджалі траўмы. У выніку, заўчасна скончыў кар’еру праз пашкоджанні ў веку 29 гадоў[4][5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Орхуса» і «Міт’юлана» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які звязаў яго з клубам да 30 чэрвеня 2014 года. Хутка прагрэсуючы, ігрок прыцягнуў увагу функцыянераў з «Чэлсі», «Інтэра» і «Манчэстэр Сіці».
Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 года, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Хераклесам», які завяршыўся з лікам 3:3[6]. У хуткім часе Віктар стаў асноўным іграком амстэрдамскага клуба.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Капенгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2019
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Viktor Fischer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Viktor Fischer // FBref.com
- ↑ Viktor Fischer. dbu.dk.
- ↑ «Viktor Fischer stopper karrieren». Tipsbladet.
- ↑ «AIK bryter med Viktor Fischer». Aftonbladet.
- ↑ Ajax suffers hangover in Almelo. ajax.nl.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Аякс»
- Статыстыка на Voetbal International
- Статыстыка на National Football Teams