Перайсці да зместу

Мікаэль Крон-Дэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікаэль Крон-Дэлі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1983(1983-06-06)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Аякс Амстэрдам 0 (0)
2004—2006 РКК Валвейк[d] 48 (2)
2006—2008 Аякс Амстэрдам 4 (0)
2006—2007   Спарта Ротэрдам[d] 12 (1)
2007   Спарта Ротэрдам[d] 12 (1)
2008—2012 Брондбю 122 (26)
2012—2015 Сельта[d] 101 (3)
2015—0000 Севілья
Дэпартыва Ла-Карунья
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікаэль Крон-Дэлі (дацк.: Michael Krohn-Dehli; нар. 6 чэрвеня 1983, Капенгаген, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Даніі. Акрамя паўабароны мог згуляць і на пазіцыі вінгера.

Мікаэль Крон-Дэлі пачаў сваю футбольную кар’еру ў моладзевым клубе «Русэнгёй», ён таксама выступаў за моладзевыя склады клубаў «Відоўрэ» і «Брондбю». У 2002 годзе Крон-Дэлі адправіўся ў футбольную акадэмію нідэрландскага «Аякса» з Амстэрдама. У 2004 годзе Мікаэль быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк». У яго складзе дацкі паўабаронца правёў 48 матчаў і забіў 2 мячы.

У 2006 годзе Крон-Дэлі вярнуўся ў «Аякс». У камандзе Мікаэль дэбютаваў 17 верасня ў матчы супраць «Роды», які скончыўся перамогай «Аяксу» з лікам 2:0[3]. У чэмпіянаце Нідэрландаў сезону 2006—2007 гадоў Крон-Дэлі выйшаў яшчэ ў двух матчах, 3 снежня супраць «Вілем II» выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне матчу, які скончыўся пераканаўчай перамогай «Аяксу» 6:0, а таксама 17 снежня ў матчы супраць «Эксельсіёра», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне, «Аякса» тады перамог з лікам 3:1.

Другую палову сезону Мікаэль правёў у арэндзе ў ратэрдамскім клубе «Спарта». За «Спарту» Крон-Дэлі дэбютаваў 4 лютага 2007 года выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Роды», які скончыўся з лікам 2:2. Усяго за «Спарту» Мікаэль адыграў 12 матчаў, а таксама забіў мяч у матчы 17 сакавіка 2007 года супраць «АДО Дэн Гааг», Крон-Дэлі вызначыўся на 77-й хвіліне, а яго клуб перамог з лікам 4:2.

Пасля вяртання ў «Аякс» Крон-Дэлі згуляў усяго адзін матч у чэмпіянаце Нідэрландаў сезона 2007—2008 гадоў. 29 жніўня 2008 года Мікаэль падпісаў кантракт з дацкім «Брондбю»[4]. Дэбют Крон-Дэлі за «Брондбю» адбыўся 31 жніўня ў матчы чэмпіянату Даніі супраць «Капенгагена», які скончыўся перамогай «Брондбю» 1:0. Свой першы гол за «Брондбю» Мікаэль забіў 18 верасня 2008 года ў матчы Кубка УЕФА супраць нарвежскага «Русенбарга», але гэта не дапамагло клуба пазбегнуць паражэнні з лікам 2:1.

21 жніўня 2012 года было абвешчана, што Крон-Дэлі далучыцца да «Сельты» пасля сканчэння медыцынскага абследавання[5].

Міжнародныя выступы

[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Даніі Крон-Дэлі дэбютаваў 11 кастрычніка 2006 года ў матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2008 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які скончыўся перамогай датчанаў з лікам 4:0. Далей ён не гуляў за зборную яшчэ 2 гады, пакуль не заняў месца левага нападніка замест траўмаванага Марціна Ёргенсена восенню 2008 года. На Чэмпіянаце Еўропы 2012 года стаў аўтарам першага гола зборнай Даніі, дзякуючы якому ігракі дацкай зборнай атрымалі першую з 1967 года перамогу над зборнай Нідэрландаў.

«Аякс»:

«Севілья»:

  1. Michael Krohn-Dehli // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Krohn-Dehli // FBref.com
  3. Roda JC — Ajax 0:2(недаступная спасылка). Voetbal International.
  4. Ajax transfereert Krohn-Dehli. AFC Ajax.
  5. Krohn-Dehli completes Spanish medical. bold.dk