Вікторыя Уладзіміраўна Дацун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Вікторыя Уладзіміраўна Дацун
Нарадзілася 14 верасня 1967(1967-09-14) (56 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1998 Гермес Бабруйск
1998—2000 Алімпія Гродна
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вікторыя Уладзіміраўна Дацун (нар. 14 верасня 1967, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, пазней трэнер. Жонка беларускага баскетбольнага трэнера Аляксандра Шымкавяка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першым трэнерам быў Канстанцін Казіміравіч Шпілеўскі. Вучылася і трэніравалася ў Бабруйскім аўтатранспартным каледжы пад кіраўніцтвам Аляксандра Шымкавяка. У 1995 годзе стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі ў складзе бабруйскага «Гермеса».

Была галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-16 (2008) і зборнай U-18 (2009, 2010, 2012, 2016).

У верасні 2017 года была прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-17[1][2][3], кіравала ёй на чэмпіянаце свету U-17 у Мінску ў ліпені 2018 года[4].

З 2018 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-18. З 2020 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-16[5][6]. У 2021 годзе зноў прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-18[7], перамагла з ёй у Кубку Халіпскага-2022[8][9].

У студзені 2004 года змяніла Аляксандра Шымкавяка на пасадзе галоўнага трэнера гродненскай «Вікторыі», калі ён вярнуўся да кіраўніцтва гродненскай «Алімпіяй»[10]. З 2013 года — другі трэнер «Алімпіі», у другой палове сезона 2017/18 выконвала абавязкі галоўнага трэнера пасля сыходу з жыцця Шымкавяка. З 2020 года — галоўны трэнер «Вікторыі»[11]. З 2022 года — галоўны трэнер «Алімпіі»[12].

Кар’ера баскетбалісткі[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У якасці баскетбалісткі[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. УТВЕРЖДЕНЫ ТРЕНЕРЫ НАЦКОМАНД ПО БАСКЕТБОЛУ
  2. ВИКТОРИЯ ДАЦУН, ГЛАВНЫЙ ТРЕНЕР ЖЕНСКОЙ КОМАНДЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ (U-17): «В ДОСТИЖЕНИИ УСПЕХА НА ЧЕМПИОНАТЕ МИРА-2018 МЫ РАВНЯЕМСЯ НА НАЦИОНАЛЬНУЮ СБОРНУЮ БЕЛАРУСИ»
  3. Главный тренер сборной U-17 Виктория Дацун: белорусские баскетболистки умнее и хитрее натурализованных американских игроков
  4. Виктория Дацун: «Испытываю чувство гордости за нашу страну и за людей, причастных к этому историческому событию для белорусского баскетбола»
  5. ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ГЛАВНЫЕ ТРЕНЕРЫ МОЛОДЁЖНЫХ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ
  6. Виктория Дацун: "Скорость выигрывает у роста". Тренер национальной женской сборной U-16 о перспективах женского баскетбола в Беларуси
  7. ИТОГИ ЗАСЕДАНИЯ ИСПОЛКОМА БФБ
  8. ДЕВЧОНКИ ЧТО НАДО!
  9. КУБОК ХАЛИПСКОГО – 2022. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-18 ЗАВОЕВАЛА ЗОЛОТЫЕ МЕДАЛИ ТУРНИРА
  10. Александр Шимковяк: пока сильнее мы не стали
  11. «Виктория», которая делает из Гродно баскетбольную столицу
  12. Перемены в гродненском баскетболе — у всех команд сменились главные тренеры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]