Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!
Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.
Патрабаванні да выдатных спісаў:
- Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
- У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
- Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
- Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
- У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
- У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
- Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.
Акрамя таго, пажадана, каб былі:
- Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
- Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
- Спіс літаратуры па тэме.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
За — шаблон {{За}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце « Устрымліваюся» ці «
Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.
Кандыдаты[правіць зыходнік]
Калі ласка:
- Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
- Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
- Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
- Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!
Вынік[правіць зыходнік]
Намінацыя атрымала дастатковую падтрымку, спісу нададзены запытаны статус. --JerzyKundrat (размовы) 19:21, 4 сакавіка 2023 (+03)
Тэма павярхоўна раскрываецца ў іншых раздзелах Вікіпедыі. Экспертную інфармацыю па прадмеце артыкула шукаць складана, але я пастараўся сістэматызаваць тое, што знайшоў, праверыць крыніцы і раскрыць тэму як мага больш. У перспектыве, хацелася б, каб іншыя раздзелы пераймалі досвед і пашыралі сабраныя тут веды, тое ж раздзяленне на статус дэ-юрэ і дэ-факта звычайна амаль не бяруць пад улік, ад чаго інфармацыя паўсюдна блытаецца. Пазнака можа дапамагчы таму, каб артыкул быў заўважны сярод іншых моўных версій. Артыкул прайшоў праз рэцэнзаванне, але буду рады зваротнай сувязі. Заўважу, што артыкул пакуль не прэтэндуе на пакрыццё ўсіх гістарычных выпадкаў з некалькімі сталіцамі, а больш канцэнтруецца на актуальным стане рэчаў, але па магчымасці я бы прасіў прапаноўваць гістарычныя прыклады і дадаваць іх са спасылкамі ў спіс, бо іншых пералікаў такой практыцы ў адным месцы з апорай на крыніцы не назіраецца.--Plaga med (размовы) 17:27, 16 лютага 2023 (+03)
Галасаванне[правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць зыходнік]
- Я дадаў Лівію перыяду грамадзянскай вайны, калі ў краіне здарылася двоеўладдзе. DBatura (размовы) 18:15, 4 сакавіка 2023 (+03)