Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КВС
Feat star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.

Патрабаванні да выдатных спісаў:

  1. Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
  2. У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
  3. Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
  4. Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
  5. У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
  6. У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
  7. Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.

Акрамя таго, пажадана, каб былі:

  1. Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
  2. Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
  3. Спіс літаратуры па тэме.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Калі ласка:

  1. Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
  2. Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
  3. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
  4. Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!

Спіс узнагарод і намінацый фільма «Я абвінавачваю» (2019)[правіць зыходнік]

Прапаную на статус выдатнага спісу. --StachLysy (размовы) 23:45, 14 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Галасаванне[правіць зыходнік]

  1. Сімвал голасу «за» За. Brubaker610 (размовы) 18:16, 15 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

Спіс лаўрэатаў прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[правіць зыходнік]

Прапаную на статус выдатнага спісу. --Culamar (размовы) 16:15, 11 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Галасаванне[правіць зыходнік]

  1. Сімвал голасу «за» За, тое-сёе падправіў. Brubaker610 (размовы) 09:38, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
  2. Сімвал голасу «за» За. --StachLysy (размовы) 12:37, 22 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

  • Можа пра Джона Харсаньі замест партрэта дадаць выяву памятнай дошкі? Проста каб не было пустога месца ў табліцы. Brubaker610 (размовы) 09:15, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
  • Хацеў быў прагаласаваць за спіс, але заўважыў, што фармулёўкі абгрунтавання досыць часта не зусім супадаюць з англійскімі па зносцы. Думаю, было б добра іх удакладніць, каб была большая адпаведнасць. Або, як варыянт ці ў дадатак, можна было б прывесці побач з фармулёўкамі іх англійскі арыгінал схаваны пад шаблон {{Арыгінальны тэкст}}. Так, напрыклад, зроблена ва ўкраінскай версіі, там дарэчы і фармулёўкі досыць дакладна перакладзены, можна тое-сёе пазычыць. --StachLysy (размовы) 12:04, 17 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
    Паправіў. Culamar (размовы) 09:38, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Гл. таксама[правіць зыходнік]