Віленская унія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віленская унія (лац.: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны 18 (28) лістапада 1561 года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Pacta Subiectionis[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.

Умовы дагавора:

  1. Секулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфедэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэна і дзяржаў-біскупстваў.
  2. Стварэнне на секулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзвіне:
    а. Лівонскае герцагства з Рыгай на поўнач ад Заходняй Дзвіны;
    б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны.
  3. Готхард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Семігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі і пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
  4. Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага і станавіліся ленамі Жыгімонта II Аўгуста.
  5. Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт II Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
    а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбургскага веравызнання[1].
    б. пацверджанне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнанне за сваякамі абодвух палоў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
    в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].

Privilegium Sigismundi Augusti[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Pacta Subiectionis // LVVA, Collection 640, Inventory 4, File 239.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hylzen, Jan August. Inflanty w dawnych swych i wielorakich aż do wieku naszego dziejach i rewolucjach, z wywodem godności i starożytności szlachty tamecznej, tudzież praw i wolności z dawna i teraz jej służących, zebrane i polskiemu światu do wiadomości w ojczystym języku podane przez Jaś. Wielm. Jmci pana Jana Augustyna Hylzena, Kasztelana Inflanckiego, Starostę Brasławskiego …, Wilno: w Drukarni J. K. M. Akademickiej Societatis Jesu, 1750. — S. 112.
  • Янчевецкий, Г. А. Документы к истории присоединения Ливонии к Польше // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края: в 4 т.. — Рига, 1876—1883. — Т. III (1880). — C. 402—432.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]