Вільгельм Карлавіч Кюхельбекер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вільгельм Карлавіч Кюхельбекер
ням.: Wilhelm Küchelbecker
V. K. Kyukhelbeker, 1820s.jpg
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, педагог
Дата нараджэння 10 (21) чэрвеня 1797
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) жніўня 1846 (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Карлавіч фон Кюхельбекер (10 [21] чэрвеня 1797, Санкт-Пецярбург — 11 [23] жніўня 1846, Табольск, Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства) — рускі паэт і грамадскі дзеяч, сябар Пушкіна і Баратынскага, аднакурснік Пушкіна па Царскасельскім ліцэі, калежскі асэсар, дзекабрыст.

З дваранскай сям’і абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817), дзе пачалося яго сяброўства з А. С. Пушкіным, А. А. Дэльвігам. Служыў у Калегіі замежных спраў; выкладаў рускую і лацінскую мовы. У 1820-21 быў у замежным падарожжы; чытаў у Парыжы публічныя лекцыі па рускай літаратуры, у якіх абгрунтоўваў неабходнасць палітычных пераўтварэнняў у Расіі (лекцыі былі спыненыя па загаду рускага пасольства). У 1822 годзе Кюхельбекер служыў на Каўказе чыноўнікам асобых даручэнняў пры А. П. Ярмолаве. У лістападзе 1825 быў прыняты К. Ф. Рылеевым у Паўночнае таварыства дзекабрыстаў. У час Паўстання дзекабрыстаў 14 снежня 1825 у Пецярбургу страляў у вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, спрабаваў пабудаваць салдат для контратакі. Пасля падаўлення паўстання спрабаваў уцячы за мяжу, але быў арыштаваны ў Варшаве, асуджаны да смяротнага пакарання, замененай катаргай, якую адбываў у Дынабургскай, Свеаборгскай і інш. крэпасцях. З 1836 года на пасяленні ў Сібіры.

Зноскі

  1. а б Кюхельбекер Вильгельм Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1