Вільгельм Эдуард Вебер
Вільгельм Эдуард Вебер | |
---|---|
Wilhelm Eduard Weber | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1804[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1891[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, філосаф |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іаган Саламон Хрыстафор Швейгер |
Вядомыя вучні | Готлаб Фреге[d] |
Член у |
|
Узнагароды |
медаль Катэніуса[d] (1879) медаль Матэўчы[d] (1879) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (21 лістапада 1850) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельм Эдуард Вебер (ням.: Wilhelm Eduard Weber; 24 кастрычніка 1804, Вітэнберг — 23 чэрвеня 1891, Гётынген) — нямецкі фізік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).
Зноскі
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б https://www.bbaw.de/die-akademie/akademie-historische-aspekte/mitglieder-historisch/historisches-mitglied-wilhelm-weber-2938
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ W.E. Weber // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Вебер Вильгельм Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA2617&pos=3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Эдуард Вебер
- Профіль Вільгельм Эдуард Вебер на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Вітэнбергу
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Гётынгене
- Пахаваныя на Гётынгенскіх гарадскіх могілках
- Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Фізікі XIX стагоддзя
- Пахаваныя ў Гётынгене