Гётынгенскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста
Georg-August-Universität
Georg-August-Universität Göttingen Logo.svg
Auditorium Göttingen.jpg
Арыгінальная назва: Georg-August-Universität
Міжнародная назва: University of Göttingen
Заснаваны: 1734
Рэктар: Курт фон Фігура
Студэнты: 23 983 (зіма 2007-08)
Размяшчэнне: Гётынген, Ніжняя Саксонія, Германія
Сайт: www.uni-goettingen.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйных і найстарэйшых існуючых універсітэтаў Ніжняй Саксоніі.

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Універсітэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Германіі (4,5 мільёнаў тамоў).

Універсітэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановера і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Універсітэт хутка развіваўся і, дасягнуўшы колькасці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы таго часу.

У XIX стагоддзі з гётынгенскім універсітэтам былі звязаныя такія выдатныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бернхард Рыман, Петэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фелікс Клейн, Давід Гільберт. Дзейнасць Гільберта ператварыла ў пачатку XX стагоддзя Гётынген у «матэматычную Меку». З гётынгенскім універсітэтам звязана дзейнасць па меншай меры 45 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]