Фрыдрых III Гогенцолерн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдрых III
Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl
FriedIII.jpg
Greater imperial coat of arms of Germany.svg
Сцяг8-ы кароль Прусіі
9 сакавіка 1888 — 15 чэрвеня 1888
Папярэднік Вільгельм I
Пераемнік Вільгельм II
Сцяг2-і кайзер Германскай імперыі
9 сакавіка 1888 — 15 чэрвеня 1888
Папярэднік Вільгельм I
Пераемнік Вільгельм II

Нараджэнне 18 кастрычніка 1831(1831-10-18)[1][2][…]
Смерць 15 чэрвеня 1888(1888-06-15)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Імя пры нараджэнні ням.: Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen
Бацька Вільгельм I Гогенцолерн
Маці Аўгуста Саксен-Веймар-Айзенахская[d]
Жонка Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d][6][7]
Дзеці Вільгельм II Гогенцолерн[6], Princess Charlotte of Prussia[d], Prince Henry of Prussia[d], Prince Sigismund of Prussia[d], Princess Viktoria of Prussia[d], Prince Waldemar of Prussia[d], Сафія Пруская, Princess Margaret of Prussia[d] і Agnes Dettman[d][8]
Веравызнанне лютэранін
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Signatur Friedrich III. (Deutsches Reich).PNG
Званне Генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Order of the Golden Fleece Rib.gif Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн Падвязкі
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія II ступені
Лагатып Вікісховішча Фрыдрых III Гогенцолерн на Вікісховішчы

Фрыдрых III (Фрыдрых Вільгельм Мікалай Карл, ням.: Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen; 18 кастрычніка 1831, Патсдам, Прусія — 15 чэрвеня 1888, Патсдам, Германская імперыя) — імператар (кайзер) Германіі і кароль Прусіі з 9 сакавіка 1888 года, прускі генерал-фельдмаршал (28 кастрычніка 1870), рускі генерал-фельдмаршал (1872). Кронпрынц Фрыдрых быў адным з самых шматабяцальных спадчыннікаў прастола Еўропы, але валадарыў усяго 99 дзён, памёршы ад пакутлівай хваробы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын прынца Вільгельма Прускага (будучага караля і імператара Вільгельма I) і Аўгусты Веймарскай, пляменнік Фрыдрыха Вільгельма IV.

Кронпрынц[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц Фрыдрых і фельдмаршал Мольтке Старэйшы на поле бою падчас Франка-прускай вайны

У 1861 годзе, пасля ўзыходжання бацькі на прастол, стаў кронпрынцам Прусіі і ў гэтай якасці камандаваў войскамі сваёй краіны ў Пруска-аўстрыйскай вайне 1866 года і Франка-прускай вайне. Меў палкаводчы талент, адыграў ключавую ролю ў перамозе над аўстрыйцамі пад Садовай. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў арміі і народзе як «Наш Фрыц» (ням.: Unser Fritz). Пасля перамогі ў Франка-прускай вайне (1871) Фрыдрых, які стаў ужо спадчыннікам прастола новай Германскай імперыі, атрымала жазло рускага генерал-фельдмаршала.

З-за ліберальных поглядаў канфліктаваў з канцлерам Бісмаркам. Быў праціўнікам узмацнення канфрантацыі ў Еўропе, падтрымліваў унутрыгерманскую інтэграцыю. Аднак Бісмарк утрымліваў яго ад якога-небудзь рэальнага ўплыву на палітыку.

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Калі памёр Вільгельм I (9 сакавіка 1888 года), Фрыдрых, які ўзышоў на прастол, быў ужо смяротна хворы на рак гартані. Раней, з-за памылковага дыягназу, пастаўленага яму ў 1887 годзе, была адменена аперацыя, якая магла б спыніць рост пухліны. Амаль год кронпрынц правёў на лячэнні ў Англіі, Ціролі і, нарэшце, у Сан-Рэма, адкуль вярнуўся ў Германію, ужо стаўшы імператарам. За месяц да ўзыходжання на прастол урач Фрыдрых фон Браман зрабіў кронпрынцу трахеастамію, пасля якой ён страціў магчымасць размаўляць і меў зносіны з атачэннем пасродкам пісьма. Яго лячэннем таксама займаўся Эрнст фон Бергман. За 99 дзён валадарання імператар з дзяржаўных спраў паспеў толькі адправіць у адстаўку неэфектыўнага кансерватара, міністра ўнутраных спраў Роберта Віктара фон Путкамера (за шэсць дзён да смерці, 9 чэрвеня). Так 1888 год стаў у Германіі годам трох імператараў.

Адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых і яго жонка лічыліся парай з ліберальнымі сімпатыямі; спадчыннік абмяркоўваў магчымыя планы палітычных рэформ з цешчай, брытанскай каралевай Вікторыяй. Пасля Вільгельм II аддаваў перавагу спасылацца ў якасці ўзору на дзеда, Вільгельма I (які артымаў пры ім афіцыйны эпітэт «Вільгельм Вялікі»), не згадваючы бацьку. Шмат хто з палітыкаў і гісторыкаў казалі і тады, і асабліва пасля пачатку Першай сусветнай вайны, што калі б Фрыдрых III і ліберальна настроены аўстрыйскі кронпрынц Рудольф, які загінуў праз паўгода пасля яго 30 студзеня 1889 года, пражылі доўга, лёс Еўропы мог бы быць іншым, і палітыка Германіі з Аўстрыяй не прывяла б да Першай сусветнай вайны[9]. Існуе таксама меркаванне, што лібералізм і міралюбнасць Фрыдрыха і маштаб рэформ, якія ён мог бы распачаць, перабольшаны па кантрасце з дзейнасцю Вільгельма II.

Культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц быў ініцыятарам стварэння мастацкага музея ў Берліне, адкрытага праз 16 гадоў пасля яго смерці (1904) у яго дзень нараджэння пад назвай «Музей імператара Фрыдрыха». З 1956 года ён завецца Музей Бадэ па імі мастацтвазнаўца Вільгельма фон Бадэ, які кіраваў зборам першай калекцыі для музея.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц Фрыдрых з сынам (будучым Вільгельмам II) у шатландскіх касцюмах

У 1858 годзе ажаніўся з прынцэсай Вікторыяй, старэйшай дачкой брытанскай каралевы Вікторыі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася восем дзяцей:

Менавіта пасля вяселля Фрыдрыха і Вікторыі ў Еўропе атрымаў шырокую папулярнасць напісаны яшчэ ў 1842 г. вясельны марш Фелікса Мендэльсона.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Frederick III, German Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Friedrich // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. 6,0 6,1 Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lundy D. R. The Peerage
  9. Tipton, Frank (2003). A History of Modern Germany Since 1815. London: Continuum International Publishing Group. ISBN 978-0-8264-4910-8, p. 175—176. http://books.google.com/books?id=6jgCcG3fQrMC.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Вільгельм I
германскі імператар,
кароль Прусіі
Wappen Deutsches Reich - Reichsadler 1889.png

9 сакавіка15 чэрвеня 1888
Пераемнік:
Вільгельм II