Вілюй
Вілюй | |
---|---|
як. Бүлүү | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2650 км |
Басейн | 454 000 км² |
Расход вады | 1 468[1][2] м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
• Каардынаты | 65°58′41″ пн. ш. 103°30′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Каардынаты | 64°22′38″ пн. ш. 126°24′54″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена → Мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 18030800112117400003664 |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Вілю́й — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Саха і Краснаярскім краі, левы прыток ракі Лена.
Даўжыня 2650 км. Плошча дэльты 100 тыс. км². Плошча вадазбору 454 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,48 тыс. м³/сек.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. У вярхоўях перасякае балоціста-азёрную раўніну, ніжэй цячэ ў вобласці развіцця трапаў, мае даліну горнага характару з каньёнападобнымі (да 160 м) звужэннямі. Ніжэй с. Сунтар даліна расшыраецца. Ад г. Вілюйска да вусця цячэ ў межах Цэнтральнаякуцкай раўніны, мае нізкія берагі, рэчышча разбіваецца на шматлікія пратокі. Асн. прытокі: Чона, Улахан-Батуобуя, Ачугуй-Батуобуя (справа), Марха, Цюнг (злева).
Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны мая.
Гаспадарчае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Каля пас. Чарнышэўскі створана ГЭС і вадасховішча. Рака суднаходная на 1317 км ад вусця, пры допусках з вадасховішча да Чарнышэўскага. Вядзецца рыбалоўства (асётр, таймень, лянок, нельма і інш.).
У басейне Вілюя знаходзяцца радовішчы алмазаў (Мірны і інш.), вугалю, газу. Галоўныя прыстані: Сунтар, Нюрба, Вілюйск.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vilyuy at Khatyryk-Khomo, UNESCO: Water resources
- ↑ По всей видимости, на сайте Ленгидропроекта — «Гидроузлы на р. Вилюй» — приводится завышенное значение расхода воды для устья реки.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).