Перайсці да зместу

Вінцэнт дэ Поль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт дэ Поль
фр.: Vincent de Paul
Дата нараджэння 24 красавіка 1581[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1660(1660-09-27)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 27 верасня[6]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнт дэ Поль (24 красавіка 1581, Пуі, Францыя — 27 верасня 1660, Парыж) — каталіцкі святар, мучанік.

Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросце ён стаў святаром і праз дванаццаць гадоў святарскага служэння быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 годзе святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 годзе — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасці Місій знаходзілася побач з парыжскім касцёлам святога Лазара, законнікаў пачалі называць лазарыстамі. У 1633 годзе Вінцэнт дэ Поль разам з Луізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасць Дачок міласэрнасці, вядомых пад назваю шарыткі (ад французскага слова charity — міласэрнасць). Адданы святар, служыцель бедных, апякун сіротаў і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лазарэты) падчас крывавых паўстанняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII стагоддзя.

На момант яго смерці ў Францыі існавала ўжо каля 800 місій лазарыстаў, якія пазней распаўсюдзіліся па ўсім свеце[7].

Зноскі