Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага
Image1js9.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
  • Brome mosaic virus
  • Weidegrasmosaik-Virus
  • Ryegrass streak virus
  • Trespenmosaik-Virus
  • Marmor graminis
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12302
EOL  740932

Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага (англ.: Brome mosaic virus, BMV) — хваробатворны[5] вірус мазаікі раслін(англ.) бел. сямейства Bromoviridae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

BMV мае сферычныя часціцы дыяметрам 28-30 нм.

Экалогія і эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпература інактывацыі віруса 70-75. Вірус належыць да групы тыповых прыродна-очаговых патагенаў і з’яўляецца адным з распаўсюджаных фітавірусаў. Устойлівая цыркуляцыя BMV у прыродзе ажыццяўляецца з дапамогай імага і лічынак лістажэра збожжавага (Oulema melanopus), здольных пераносіць вірус з дзікарослага пустазелля на культурныя збожжавыя. BMV заражае віды з прыкладна 50 родаў метлюжковых. З двухдольных раслін у кола раслін-гаспадароў уваходзіць некалькі родаў з шасці сямействаў. У прыродзе вірус захоўваецца на шматгадовых пустазеллях-рэзерватарах, такіх як Bromus inermis, Aegilops cylindrica і інш[6][7][8].

Генетыка[правіць | правіць зыходнік]

BMV быў упершыню ізаляваны ў 1942 годзе з каласоўніку безасцюковага (Bromus inermis)[9] яго геномная будова была вызначана ў 1970-я гады і была цалкам секвеніравана з наяўнымі ў продажы клонамі да 1980-х гадоў[10][11].

Шкоднасць і меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Вірус пашкоджвае 0,5-1,5 % пасеваў азімых пшаніцы (Triticum) і жыта (Secale), , аўса (Avena), аўсяніцы лугавой (Festuca pratensis), каласоўнікаў аржанога (Bromus secalinus) і безасцюковага (Bromus inermis), метлюжку лугавога (Poa pratensis)[5].

На большасці збожжавых культур гэты вірус выклікае сімптомы хларатычнасці, мазаічную плямістасць, светла-зялёныя палосы ўздоўж жылак і дэфармацыю лісця, затрымку росту і кусцістасць. Цэнтральны ліст дэфармуецца і робіцца ніткападобным. Расліны адстаюць у росце, выкалошванне затрымліваецца, каласы не даюць зерня. Пашкоджанне мае ачаговы характар[5].

Ахоўныя мерапрыемствы накіраваны на барацьбу з насякомымі-пераносчыкамі віруса і ліквідацыю пустазелля-рэзерватараў. Меры барацьбы: сяўба ў аптымальныя тэрміны, знішчэнне пустазелля, крыніц інекцыі, прасторавая ізаляцыя ад шматгадовых злакавых траў не менш як на 500 метраў, правільны севазварот[5].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. ICTV Master Species List 2015 v1 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2016.
  5. а б в г Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  6. Власов Ю. И., Теплоухова Т. Н. Вирус мозаики костреца (ВМК) и пути его распространения в природе. Тез. докл. совещания «Проблемы вирускых болезней зерновых культур и пути их решения». Тверь: ВНИИМЗ. 20-23 июль 1993. С. 7-8.
  7. Власов Ю. И., Ларина Э. И. Сельскохозяйственная вирусология. М.: Колос, 1982. 237 с.
  8. Цыпленков А. Е. Профилактика вирусных болезней зерновых культур. / АГРО 21, № 4, 1999. С. 16-17.
  9. Lane, L. C. (1974). The bromoviruses. 19. 151–220. doi:10.1016/s0065-3527(08)60660-0. ISBN 9780120398195. 
  10. Ahlquist, P. (1981). "Complete nucleotide sequence of brome mosaic virus RNA3". Journal of Molecular Biology 153: 23–38. doi:10.1016/0022-2836(81)90524-6. PMID 7338913. 
  11. Lane, 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Власов Ю. И., Ларина Э. И. Сельскохозяйственная вирусология. М.: Колос, 1982. 237 с.
  • Власов Ю. И., Теплоухова Т. Н. Вирус мозаики костреца (ВМК) и пути его распространения в природе. Тез. докл. совещания «Проблемы вирускых болезней зерновых культур и пути их решения». Тверь: ВНИИМЗ. 20-23 июль 1993. С. 7-8.
  • Дубоносов Т. С., Панарин И. В., Каневчева И. С. Вирусные болезни злаков. М.: Колос, 1975. 118 с.
  • Ларина Э. И. Вирус мозаики костра безостого, его свойства и особености биологии. / Шестое Всесоюзное совещание по вирусным болезням растений. Киев, 7-8 мая 1971. Тез. докл. Ч. 1. М., 1971. С. 99-100.
  • Панарин И. В. Защита злаковых культур от вирусных болезней. М.: Россельхозиздат, 1985. 77 с.
  • Развязкина Г. М., Белянчикова Ю. В., Приданцева Е. А. Вирусная эпифитотия на злаках в Краснодарском крае. / Биол. науки. 1967. № 12. С. 118—122.
  • Цыпленков А. Е. Вирусные болезни зерновых в Ростовской области. / Тез. докл. совещания «Проблемы вирусных болезней зерновых культур и пути их решения». Тверь: ВНИИМЗ. 20-23 июля 1993. С. 13-14.
  • Цыпленков А. Е. Профилактика вирусных болезней зерновых культур. / АГРО 21, № 4, 1999. С. 16-17.
  • Brunt A. A., Crabtree K., Dallwitz M. J., Gibbs A. J., Watson L., Zurcher E. J., eds. 1996—2006. «Plant Viruses Online: Descriptions and Lists from the VIDE Database»