Вірус скручвання лісця бульбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вірус скручвання лісця бульбы
Potato Leaf Roll Virus UGA5356842.jpg
Пашкоджаная вірусам бульба
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
  • potato leaf-roll virus
  • potato phloem necrosis virus
  • potato virus 1
  • Solanum virus 14
  • Corium solani
  • L-вірус бульбы
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12045
EOL  540783

Вірус скручвання лісця бульбы[5] (англ.: Potato leafroll virus, PLRV) — хваробатворны вірус раслін(англ.) бел. роду Polerovirus і сямейства Luteoviridae.

Заражае бульбу і іншых прадстаўнікоў сямейства паслёнавыя (Solanaceae). PLRV быў упершыню апісаны ў 1916 годзе[6].

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Сімптомы ўключаюць хлароз(руск.) бел., некроз(руск.) бел. і скручванне лісця. Лісце хворых раслін бледна-жоўтае, у некаторых сартоў светла-фіялетавае або чырванаватае[5]. Яно скручваецца па краях уздоўж сярэдняй жылкі, робіцца цвёрдае, скурыстае, іншы раз на ніжнім баку паяўляецца антацыянавая чырвона- або сіне-фіялетавая афарбоўка. У лісці назапашваецца крухмал. У некаторых сартоў адзначаецца ўнутраны сеткавы некроз клубняў[5].

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Вірус перадаецца тлямі, у першую чаргу персікавай (Myzus persicae), а таксама такімі відамі, як звычайная бульбяная тля (Aulacorthum solani), вялікая бульбяная тля (Macrosiphum euphorbiae) і крушынавая тля (Aphis nasturtii)[5]. PLRV — адзін з найважнейшых вірусаў бульбы ва ўсім свеце, але асабліва разбуральны ў краінах з абмежаванымі рэсурсамі і кіраваннем. Ён можа несці адказнасць за страты ўраджайнасці асобных раслін звыш 50 %. Адна з ацэнак кажа, што PLRV нясе адказнасць за штогадовую страту ўраджаю ў 20 мільёнаў тон[7].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. ICTV Master Species List 2015 v1 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  6. Loebenstein, G., Berger, P. H., Brunt, A. A., Lawson, R. H. (2001) Virus and Virus-like Diseases of Potatoes and Production of Seed-Potatoes. Kluwer Academic Publishers, Netherlands, p. 69-72.
  7. Wales, S., Platt, H.W., Cattlin, N. (2008) Diseases, Pests and Disorders of Potatoes. Manson Publishing Ltd, London, p. 75-76.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амбросов А. Л., Давидчик Л. Я. Вредоносность L-вируса картофеля в Белоруссии. / Ботаника. Вып. 17. Ред. Юркевич И. Д. Минск: Наука и Техника, 1975. С. 176—180.
  • Бубенцов С. Т. Скручивание листьев. / Болезни картофеля. Алма-Ата: Кайнар, 1967. С. 19-24.
  • Власов Ю. И.(руск.) бел., Ларина Э. И. Сельскохозяйственная вирусология. М.: Колос. 1982. 237 с.
  • Гончаров В. С., Морозова Н. П. Скручивание листьев картофеля в Центрально-Черноземной зоне. / Научн. тр. НИИ сельского хоз-ва Центрально-Черноземной полосы. Т. 15. Вып. 1. Технология возделывания зерновых, технических и кормовых культур. Ред. Кузнин Н. А. Каменная Степь: НИИ сельского хоз-ва Центрально-Черноземной полосы, 1978. С. 120—127.
  • Жукова И. М. О скручивании листьев картофеля в Белоруссии. / Пути дальнейшего совершенствования защиты растений в республиках Прибалтики и Белоруссии. Ч. 2. Ред. М. Я. Мигене. Рига: Упр. НТИ МСХ Латв. ССР, 1983. С. 111—113.
  • Жукова И. М. О распространении вируса скручивания листьев картофеля. / Защита растений. Вып. 14. Ред. Самерсов В. Ф. Минск: Ураджай, 1989. С. 35-38.
  • Зыкин А. Г. Распространение вирусных болезней и микоплазмозов и их возбудителей. / Вирусные болезни картофеля. Л.: Колос, 1976. С. 38.
  • Ившин Е. И., Красавин В. Ф. Распространенность и вредоносность вирусного скручивания листьев картофеля в условиях Юго-Востока Казахстана. / Научное обеспечение производства картофеля в Казахстане. Ред. Бобров Л. Г. Алма-Ата: Восточное отд. ВАСХНИЛ, 1988. С. 18-27.
  • Марюхина З. Д., Байдин В. А. Скручивание листьев картофеля в условиях Юго-Востока Казахстана./ Вестник с.-х. науки Казахстана. 1986. № 1. С. 44-46.
  • Рандалу И., Касс Х. О скручивании листьев картофеля в Эстонской ССР. / Пути внедрения прогрессивных методов защиты растений в сельскохозяйственное производство. Тез. докл. научно-практич. конф. Рига: МСХ Латв. ССР, 1976. С. 97-98.
  • Рыжков В. Л.(руск.) бел., Проценко А. Е. Атлас вирусных болезней растений. М.: Наука, 1968. 136 с.
  • Черепанова Р. В., Синицин В. В. К вопросу о диагностике вируса скручивания листьев картофеля. / Селекция и семеноводство картофеля. 1980. Вып. 36. С. 92-97.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]