Перайсці да зместу

Віскулі (хутар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хутар
Віскулі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
224145
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256862013
Віскулі (Беларусь)
Віскулі
Віскулі
Віскулі (Брэсцкая вобласць)
Віскулі
Віскулі

Віскулі́[2] (трансліт.: Viskuli, руск.: Вискули) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавета.

У Літоўскай Метрыцы згадваецца імя «Віскуліс»: «Юрю [даюцца] Вискулис а Микелис»[3]. Іменныя асновы Vis-, Kul- вядомыя ў балцкай антрапаніміі[4][5].

Ваколіцы балота Вялікі Нікар. Фрагмент з карты 1933 г.
Ваколіцы балота Вялікі Нікар. Фрагмент з карты 1933 г.

Менавіта ў ваколіцах хутара Віскулі ў 1978 г. быў знойдзены (куплены ў старога гаспадара) знакаміты «Яцвяжскі слоўнічак», што ўтрымлівае пераклад больш чым дзвюх соцень польскіх слоў на меркавана яцвяжскую мову. Месца яго знаходкі лакалізуецца як «на захад ад паселішчаў Роўбіцк і Крыніца», гэта значыць на захадзе ад балота Дзікі Нікар, дзе і былі Віскулі[6].

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 32.
  4. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 104, 163-164.
  5. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974.
  6. З. Зинкявичюс. Польско-ятвяжский словарик? // Балто-славянские исследования 1983. Москва, 1984. С. 3.