Вітальд Вашчыкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітальд Вашчыкоўскі
польск.: Witold Waszczykowski
Сцяг Міністр замежных спраў Польшчы
з 16 лістапада 2015 — цяпер на пасадзе
Прэзідэнт Анджэй Дуда
Кіраўнік урада Беата Шыдла
Папярэднік Гжэгаж Схетына
Сцяг Пасол Польшчы ў Іране
1999 — 2002
Папярэднік Ян Славікоўскі
Пераемнік Вітальд Шмідоўскі

Нараджэнне 5 мая 1957(1957-05-05)[1][2] (66 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія гісторык, дыпламат, палітык
Дзейнасць палітык, дыпламат, гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Officer of the National Order For Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́тальд Ян Вашчыко́ўскі (польск.: Witold Jan Waszczykowski, нар. 5 мая 1957 года) — польскі гісторык, дыпламат і палітык, з 2005 па 2008 год намеснік міністра замежных спраў, з 2008 па 2010 год намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, дэпутат Сойма VII і VIII скліканняў, з 16 лістапада 2015 года — міністр замежных спраў Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 мая 1957 года ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі.

Атрымаў ступень магістра гісторыі ў Лодзінскім універсітэце і ступень магістра міжнародных адносін у Арэгонскім універсітэце.

З 1992 года Вашчыкоўскі працаваў у структурах МЗС Польшчы, з 1999 па 2002 год з’яўляўся паслом Польшчы ў Іране. З 4 лістапада 2005 года па 11 жніўня 2008 года займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, з 27 жніўня 2008 года па 6 ліпеня 2010 года быў намеснікам главы Бюро нацыянальнай бяспекі. На парламенцкіх выбарах у 2011 годзе быў абраны ў Сойм, пераабраны ў 2015 годзе.

16 лістапада 2015 года заняў пасаду міністра замежных спраў у кабінеце Беаты Шыдла.

Зноскі

  1. Witold Waszczykowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/12505 Праверана 1 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. VII kadencja. Przewodnik, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2012, s. 454.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]