Беата Шыдла
| Беата Шыдла | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Beata Szydło | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эва Копач | ||||||
| Пераемнік | Матэвуш Маравецкі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 красавіка 1963[1][2][…] (62 гады) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | польск.: Beata Maria Kusińska | ||||||
| Муж | Эдвард Шыдла[d] | ||||||
| Дзеці | Tymoteusz Szydło[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Сайт | beataszydlo.pl (польск.) (англ.) | ||||||
Беата Марыя Шыдла (польск.: Beata Maria Szydło; нар. 15 красавіка 1963, Асвенцім, Польшча) — польскі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 красавіка 1963 года ў Асвенціме. У 1989 годзе скончыла факультэт этнаграфіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 1989—1995 гадах была аспірантам на факультэце філасофіі і гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аспірантуру для менеджараў культуры ў Варшаўскай школе эканомікі, а ў 2001 годзе — аспірантуру Кракаўскага эканамічнага ўніверсітэта, дзе вывучала тэрытарыяльнае кіраванне.
З 1987 па 1995 працавала ў якасці асістэнта Гістарычнага музея горада Кракава, пазней перайшла ў Культурны цэнтр у Лібёнжы. У 1997—1998 была дырэктарам культурнага цэнтра Бжэшчаў. У 1998 годзе была выбрана на пасаду мэра Бжэшчаў, дзе прапрацавала да 2005. Яна таксама ўваходзіла ў савет Асвянцімскага павета ад Выбарчай акцыі «Салідарнасць» у 1998—2002 гадах. У 2004 годзе стала віцэ-прэзідэнтам Дэпартамента добраахвотнай пажарнай аховы горада Бжэшчы.
У 2005 годзе ўступіла ў «Права і справядлівасць», была выбрана членам Сейма (пераабрана ў 2007 і 2011 гадах). З 2010 — намеснік лідара партыі «Права і справядлівасці». Вылучана кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. На парламенцкіх выбарах у 2015 годзе «Права і справядлівасць» атрымала большасць галасоў, а Беата Шыдла сфарміравала урад. У снежні 2017 падала ў адстаўку.
Замужам, двое сыноў.
Зноскі
- ↑ а б http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=384
- ↑ Wallenfeldt J. Beata Szydlo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/beata-szydlo-1963 Праверана 2 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Асвенціме
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Жанчыны-палітыкі
- Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 8 склікання
- Кіраўнікі гарадоў Польшчы