Віталь Ігаравіч Новік
| Поўнае імя | Віталь Ігаравіч Новік | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
9 лістапада 1994[1] (31 год) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 173 см | ||||||||||||
| Вага | 65 кг[2] | ||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||
| Нумар | 32 | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана-Белкарда».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.
У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. 14 верасня 2015 года ў матчы супраць «Мінска» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.
У першай палове сезону 2017 выступаў за дубліруючы склад «Гомеля». У ліпені 2017 года пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[4], за які гуляў да 2018 года.
У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама», а ў 2022 годзе перабраўся ў гродзенскі «Нёман-Белкард».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2011 | дубль | Гомель | 27 | 0 | |
| 2012 | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
| 2013 | дубль | Гомель | 29 | 1 | |
| 2014 | дубль | Гомель | 31 | 0 | |
| 2015 | Д1 | Гомель | 11 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Гомель | 5 | 0 | |
| 2017 (1) | дубль | Гомель | 13 | 1 | |
| 2017 (2) | Д3 | Спадарожнік | 3 | 0 | |
| 2018 | Д3 | Спадарожнік | 5 | 0 | |
| 2021 | Д3 | Паперпрам | 15 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vitali Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vitaly_novik/
- ↑ Виталий Новик на два года продлил контракт с "Гомелем"
- ↑ Новик перешел из «Гомеля» в речицкий «Спутник»