ФК Паперпрам Гомель
Паперпрам Гомель | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2016 |
Горад | Гомель, Беларусь |
Стадыён |
«Гомсельмаш» Умяшчальнасць: 3000 |
Дырэктар | Кірыл Яшчанка |
Галоўны трэнер | Аляксей Краўчанка |
Чэмпіянат | Першая ліга |
2022 | 9-16 месцы ў Другой лізе |
«Паперпрам» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2016 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў міні-футболе. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомеля і з першай спробы атрымаў у ім перамогу[1].
У канцы 2017 года стала вядома пра намер клуба заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 года «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакументы для ўдзелу[2]. У Другой лізе клуб стаў аўтсайдарам і ў сезоне 2018 заняў апошняе 15-е месца, атрымаўшы толькі дзве перамогі (у тым ліку адну тэхнічную) і двойчы згуляўшы ўнічыю.
У студзені 2019 года стала вядома, што новы сезон каманда пачне ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці[3]. У сезоне 2020 «Паперпрам» вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].
У пачатку 2021 года «Паперпрам» абвясціў аб пераходзе на прафесійны ўзровень, запрасіў вопытных футбалістаў, многія з якіх выступалі ў Вышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым не меней, з-за адмовы некаторых клубаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэнне, аднак у студзені 2022 года АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладзечна» абрала для ўдзелу ў Першай лізе маладзечанскі клуб[5]. У лютым 2022 года, пасля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022, гомельскі клуб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6].
У сезоне 2022, добра ўзмаціўшыся, клуб працягваў намагацца выйсці ў Першую лігу. Аднак, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў гомельскім дывізіёне Другой лігі, «Паперпрам» выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па суме двух матчаў мінскім «Крумкачам». Тым не менш, АБФФ разглядала магчымасць павышэння каманды ў выпадку адмовы іншых патэнцыйных удзельнікаў Першай лігі. 16 лютага 2023 года «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе[7], а 10 сакавіка разам з іншымі клубамі атрымаў ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[8].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён першынства горада турніру «Белая Русь» па міні-футболе 2016
- Чэмпіён горада Гомеля па футболе 2017
Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на жнівень 2023 года[9].
|
|
Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]
Аляксей Краўчанка (нар. 1985) — галоўны трэнер
Вячаслаў Ляўчук (нар. 1971) — старшы трэнер
Дзяніс Дрыгалёў (нар. 1993) — трэнер
Максім Каешка (нар. 1993) — трэнер
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2018 | Другая (Д3) | 15 | 28 | 2 | 2 | 24 | 20–96 | 8 | 1/64 фіналу | |
2019 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)[10] | 3 | 12 | 6 | 3 | 3 | 36–25 | 21 | ||
2020 | Другая — Група B (Д3) | 8 | 20 | 7 | 3 | 10 | 29–51 | 24 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 15 месца | 16 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–3 | ||||
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 2 | 14 | 11 | 2 | 1 | 41–5 | 35 | 1/128 фіналу | |
Другая — плэй-оф (Д3) | 9-16 | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–7 | ||||
2022 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 1 | 18 | 17 | 0 | 1 | 165–11 | 51 | 1/32 фіналу | |
Другая — плэй-оф (Д3) | 9-16 | 2 | 0 | 1 | 1 | 0–1 | Атрыманне месца ў Першай лізе | |||
2023 | Першая (Д2) | 1/16 фіналу |
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- Кірыл Яшчанка (2016—2021)
- Аляксей Краўчанка (з 2021)
Зноскі
- ↑ ФК «Бумпром»: что из себя представляет гомельский новичок второй лиги
- ↑ "Бумпром" отправил документы для участия во второй лиге
- ↑ "Бумпром" в 2019 году не сыграет во второй лиге
- ↑ Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге
- ↑ Что такое "Бумпром"? И почему федерация выбрала не его, а "Молодечно"?
- ↑ "Бумпром" отказался идти в первую лигу
- ↑ "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.
- ↑ football.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)