Віталь Алегавіч Квашук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віталь Квашук
Поўнае імя Віталь Алегавіч Квашук
Нарадзіўся 1 красавіка 1993(1993-04-01)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Іпсонас
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2006—2007 Украіна Відрадны (Кіеў)
2007—2010 Украіна Дынама (Кіеў)
2010—2012 Украіна Металург (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Украіна Металург (Данецк) 1 (0)
2013—2015 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (1)
2016 Украіна Алімпік (Данецк) 0 (0)
2017 Беларусь Віцебск 28 (5)
2018 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (1)
2018 Азербайджан Сабах (Баку) 10 (0)
2019 Беларусь Гомель 27 (14)
2020 Латвія РФШ (Рыга) 0 (0)
2021—2022 Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 21 (2)
2022— Рэспубліка Кіпр Іпсонас
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Украіна Украіна (да 17) 3 (1)
2010 Украіна Украіна (да 19) 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 снежня 2017

Віталь Квашук (нар. 1 красавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Іпсонас».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кіеўскага «Дынама» і данецкага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 снежня 2012 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра». З чэрвеня 2013 года выступаў у луганскай «Зары»[3], у асноўным складзе якой дэбютаваў 24 жніўня 2014 года ў кубкавым матчы супраць «Крэміня».

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», па выніках якога ў лютым падпісаў кантракт[4]. У чэрвені 2016 года разарваў пагадненне з жодзінцамі[5] і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка». Аднак ужо верасні па пагадненні бакоў пакінуў данецкі клуб, не згуляўшы ніводнага матча.

У лютым 2017 года пасля прагляду перайшоў у «Віцебск»[6]. Замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, стаў выступаць у асноўным на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у лютым падпісаў кантракт[7].

У ліпені 2018 года перайшоў у азербайджанскі клуб «Сабах»[8]. У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[9]. Замацаваўся ў якасці лідара каманды, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам Вышэйшай лігі, але не здолеў выратаваць гомельскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10].

У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[11], аднак ужо ў ліпені пакінуў каманду, так і не згуляўшы за яе. У студзені 2021 года далучыўся да «Арыса» з другога дывізіёна Кіпра і па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён. У жніўні 2022 года перайшоў у «Іпсонас».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]