Віталь Аляксандравіч Прыма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віталь Прыма)
Віталь Аляксандравіч Прыма
Пасол Беларусі ў Індыі[d]
верасень 2014 — 13 лістапада 2018
Пасол Беларусі ў Бангладэш[d]
верасень 2014 — 13 лістапада 2018
Пасол Беларусі ў Непале[d]
верасень 2014 — 13 лістапада 2018
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску[d]
12 лютага 2019 — 29 кастрычніка 2020

Нараджэнне 5 студзеня 1976(1976-01-05) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пасол Беларусі
Месца працы

Віталь Аляксандравіч Прыма (нар. 5 студзеня 1976, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў машынабудаванні», у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».

З 1997 па 2001 год працаваў на Барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік»: эканамістам па планаванні, вядучым эканамістам, начальнікам бюро, намеснікам начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення.

У перыяд з 2001 па 2007 год — начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення РУВП «БелАЗ».

З 2007 па 2009 год займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2009 года па кастрычнік 2012 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2012 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).

З ліпеня 2013 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).

З верасня 2014 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал (па сумяшчальніцтве).

12 лютага 2019 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па горадзе Мінску[2]. Вызвалены ад пасады 29 кастрычніка 2020 года[3].

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі