Віталь Віталевіч Шапятоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віталь Шапятоўскі)
Футбол
Віталь Шапятоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Віталевіч Шапятоўскі
Нарадзіўся 27 верасня 1983(1983-09-27)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Сцяг Беларусі Трактар (Мінск) 12 (0)
2000 Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 3 (0)
2001 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 10 (0)
2001 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск) 3 (0)
2002 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 22 (1)
2003—2004 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 5 (0)
2004—2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 22 (3)
2005—2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 71 (6)
2008 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 4 (0)
2009 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 3 (0)
2009 Сцяг Беларусі Смаргонь 11 (0)
2010 Сцяг Беларусі Гарадзея 28 (4)
2011 Сцяг Польшчы Алімпія (Эльблёнг) 7 (0)
2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 13 (1)
2012 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск) 25 (7)
2013 Сцяг Беларусі Смаргонь 23 (2)
2014 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 13 (1)
2014—2015 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 41 (2)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 11 (1)
2016—2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 49 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2018.

Віталь Шапятоўскі (нар. 27 верасня 1983) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, пачынаў кар’еру ў «Трактары», пазней выступаў у іншых клубах ніжэйшых ліг. У 2003 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Пазней выступаў у элітным дывізіёне за «Зорку-БДУ» і «Дарыду», дзе быў ігракоў асновы. У 2008 годзе перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», аднак не здолеў замацавацца ва Украіне і на наступны год вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за «Нёман» і «Смаргонь». У 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» дапамагчы ў Другой лізе, пасля чаго адправіўся ў Польшчу, дзе гуляў за эльблёнгскую «Алімпію». Неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, разам з мінскім «Партызанам» выйшаў у Вышэйшую лігу, але клуб быў расфармаваны.

У 2012—2013 гадах гуляў у Першай лізе за СКВІЧ і «Смаргонь». У пачатку 2014 года далучыўся да новастворанага клуба «Крумкачы», дзе стаў адным з лідараў і ўжо ўлетку перайшоў у першалігавую «Іслач». У 2015 годзе разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе, але пасля гэтага пакінуў клуб і сезон 2016 пачынаў у «Тарпеда», аднак пазней перайшоў у «Прамень». У 2017 годзе ў якасці асноўнага іграка прывёў сталічны клуб да перамогі ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, пазней страціў месца ў аснове. З ліпеня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі і перакваліфікаваўся ў трэнера, фактычна завяршыўшы кар’еру[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]