Перайсці да зместу

Віталік Бутэрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталік Бутэрын
Виталий Дмитриевич Бутерин
Дата нараджэння 31 студзеня 1994(1994-01-31) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, філантроп, праграміст
Навуковая сфера смарт-кантракт[1], крыптавалюта і блокчэйн
Альма-матар
Узнагароды
Сайт vitalik.ca (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віталік Бутэрын, поўнае імя Віталій Дзмітрыевіч Бутэрын (руск.: Виталий Дмитриевич Бутерин; нар. 31 студзеня 1994, Каломна, Маскоўская вобласць, Расія) — расійска-канадскі праграміст, вядомы як сузаснавальнік Ethereum[2] і часопіса Bitcoin Magazine[3].

Ва ўзросце 6 гадоў пераехаў з бацькамі ў Канаду.

Чатыры гады навучаўся ў прыватнай школе Abelard School у Таронта, гэты час Бутэрын назваў «найбольш цікавымі і прадуктыўнымі гадамі свайго жыцця»[4]. З ранняга ўзросту выяўляў здольнасці і цікавасць да матэматыкі і камп’ютарных навук[5].

У 2012 годзе ў Італіі атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы[6].

У 2014 годзе атрымаў прэмію World Technology Award за ідэю праекта Ethereum[7].

У 2018 годзе музыканты Gramatik & Kotek выпусцілі кампазіцыю, прысвечаную Віталіку Бутэрыну[8].

У 2022 годзе стаў асобай вокладкі часопіса Time, якая ўпершыню выйшла ў NFT-версіі[9].

  • Уильям Могайар, Виталик Бутерин. Блокчейн для бизнеса. — Эксмо, 2017. — С. 224. — ISBN 978-5-699-98499-2.
  • Vitalik Buterin. Proof of Stake: The Making of Ethereum and the Philosophy of Blockchains. — Seven Stories Press, 2022. — С. 384. — ISBN 978-1644212486.
  • Виталик Бутерин. Больше денег: что такое Ethereum и как блокчейн меняет мир. — Individuum, 2023. — С. 400. — ISBN 978-5-6048295-8-5.

Зноскі