Вітольд Часлававіч Бржэскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітольд Часлававіч Бржэскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1913(1913-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1984(1984-10-16) (70 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар

Вітольд Часлававіч Бржэскі (25 лістапада 1913, с. Рубанка, цяпер Бахмацкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 16 кастрычніка 1984) — савецкі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 1-ы Ленінградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1936).

Працаваў у Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (1936—1938), станцыі Масельскай Кіраўскай чыгункі (1938—1939), ледаколе «Ермак» (1939—1940), Балашоўскім гарадскім аддзеле аховы здароўя Саратаўскай вобласці (1940—1944), Пскоўскай абласной дзяржаўнай санітарнай інспекцыі (1944—1945), Ціхвінскім раённым скурна-венералагічным дыспансеры (1945—1957), Ціхвінскай міжраённай бальніцы (1957—1961), Мядзведжагорскай раённай бальніцы (1961), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1982 — загадчык кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя).

Навуковыя інтарэсы: актуальныя праблемы сацыяльнай гігіены, арганізацыі аховы здароўя, вышэйшай медыцынскай адукацыі; гісторыя медыцыны і аховы здароўя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Очерки истории земской хирургии : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 777 / Бржеский В. Ч. — Гродно, 1967.
  • Научная деятельность советских практических врачей в области хирургии : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бржеский В. Ч. — Тихвин, 1958.
  • Бржэскі Вітольд Часлававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Ігнатовіч Ф. І. Бржэскі Вітольд Часлававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 79. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Бржеский Витольд Чеславович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006. — С. 48.
  • Бржеский Витольд Чеславович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 54—56.
  • Бржеский Витольд Чеславович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. — С. 36.