Вішніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вішніцы
польск.: Wisznice
Герб
Герб
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1446
Першая згадка
Вышыня цэнтра
149—168 м
Насельніцтва
1 559 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 83
Паштовы індэкс
21-580
Аўтамабільны код
LBI
Афіцыйны сайт
Вішніцы на карце Польшчы ±
Вішніцы (Польшча)
Вішніцы
Вішніцы (Люблінскае ваяводства)
Вішніцы

Вішні́цы (польск.: Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве, за 28 км на поўдзень ад Бялы Падляскай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Вішніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511 і 1579 гадамі яны атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

30 сакавіка 1715 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэнні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Юзафа Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя святы Святога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Святога Яна (паводле праваслаўнага календара) і ў дзень Святога Марціна (паводле каталіцкага календара)[1].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вішніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX стагоддзі Вішніцы знаходзіліся ў валоданні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 снежня 1869 года афіцыйны статус мястэчка быў паніданы да вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі нямецкія войскі, перад гэтым расійскія войскі спалілі 90% вёскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.

У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Бяльскападляскага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 603 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 1506 чал.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводская 812.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Перамянення Гасподняга (1937—1955)
  • Могілкі: праваслаўныя (уніяцкія), іўдзейскія
  • Царква Святога Юрыя (1870—1872)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл (XVIII ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 414—415.
  2. Witanowski M., Chlebowski B. Wisznice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 622.
  3. Elżbieta Sokołowska.. Filmowe lato z Francuzami w Wisznicach - zgłoś się! (польск.). Gmina Wisznice (7 ліпеня 2011). Праверана 12 лютага 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]