Валянцін Іванавіч Ермаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Ермаловіч)
Валянцін Іванавіч Ермаловіч
Дата нараджэння 17 сакавіка 1925(1925-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2004(2004-12-22) (79 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Валянцін Іванавіч Ермаловіч (17 сакавіка 1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Мінская акруга, БССР — 22 снежня 2004, Магілёў, Беларусь) — акцёр. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны закончыў 9 класаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранены. У 1944 годзе родныя атрымалі «пахавальную»[ru][1], з паведамленнем, што Валянцін Ермаловіч загінуў у верасні ў Польшчы[2].

У 1946 г. скончыў 10 класаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. У 1950—1956 гг. акцёр Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства акцёра Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.

Пры канцы 1980-х гадоў старшыняваў у мясцовай філіі асацыяцыі «Мартыралог Беларусі». Адшукаў месца пахаваньня закатаванага класіка беларускай літаратуры Цішкі Гартнага. Казаў пра рэпрэсаваную беларускую мову[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Валянціну Ермаловічу ў Магілёве

У 1992 годзе пры Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу быў створаны народны тэатр «Валянцін», названы так у гонар Ермаловіча[2].

4 верасня 2015 года на доме па вуліцы Першмайскай № 42 у Магілёве, дзе жыў Валянцін Ермаловіч, адкрытая мемарыяльная дошка[1] (граніт, бронза; скульптар Уладзімір Конанаў). На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч, гістарык Ігар Пушкін, скульптар Уладзімір Конанаў, родныя і блізкія Валянціна Ермаловіча, прадстаўнікі тэатральных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, творчая інтэлігенцыя, моладзь, жыхары горада Магілёва[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978) і інш. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1988; 1991) і інш.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Браты Валянціна Ермаловіча: Мікола (1921—2000) — публіцыст і літаратуразнаўца, і Лявон (1923—2004) — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ермаловіч Валянцін Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.