Васіль Захаравіч Корж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Корж)
Васіль Захаравіч Корж
Мянушка Камароў
Дата нараджэння 1 студзеня 1899(1899-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1967(1967-05-05)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады, Савецкі партызанскі рух і Народны камісарыят унутраных спраў СССР[3]
Гады службы 1921—1946
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў Пінскім партызанскім злучэннем
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
У адстаўцы намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР (1949—1953), старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна (1953—1963)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня (13 студзеня) 1899, вёска Хорастава, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 мая 1967, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).

Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з нацыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). У 1949—1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]