Васіль Канстанцінавіч Шабалтас
Васіль Канстанцінавіч Шабалтас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2015 (78 гадоў) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Васіль Канстанцінавіч Шабалтас (нар. 15 жніўня 1936, в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён − 13 сакавіка 2015) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Разам з маці, сястрой і братам перажыў акупацыю, вярнуўся на радзіму толькі пасля заканчэння войны[1].
Скончыў Мар'іна-Горскі сельскагаспадарчы тэхнікум, некаторы час працаваў у сябе на радзіме заатэхнікам-пчаляром. У 1960 годзе пераехаў на радзіму жонкі, у г. Навазыбкаў Бранскай вобласці. Жыў па вуліцы Нарыманаўскай[2]. Працаваў заатэхнікам-пчаляром (1959—1963), канструктарам-мадэльерам на швейнай фабрыцы МЛП (1963—1983)[3].
З 1983 года жыў у Асіповічах[2][4]. Працаваў галоўным інжынерам канструктарскага бюро (1983—1985), дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання (1985—88), загадчыкам аддзела (1988—1995)[3].
Завочна вучыўся Маскоўскім палітэхнікуме, пасля яго канчатка – у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце[2].
Як паэт друкаваўся з 1960 года, як празаік з 1963 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі»[2].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года[2]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[5].
Памёр 13 сакавіка 2015 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная тэматыка творчасці В. К. Шабалтаса: памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія трапляе чалавек[2]. Аўтар кніг прозы «Экзамен» (1984), «Плата за страх» (1994), «Злой дух» (2006)[4], «Душагуб», «Белобок»[4] і інш.
Зноскі
- ↑ ШАБАЛТАС Василий | Зыбчане (руск.) (8 лютага 2021). Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ а б в г д е ШАБАЛТАС Васіль Канстанцінавіч
- ↑ а б Шабалтас Василий Константинович - Биография . www.biografija.ru. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ а б в Васіль ШАБАЛТАС КАЦІНЫ БАРОН // Полымя. — 2011. — Май — № 5 (979).
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі