Вітаўт Чаропка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Чаропка)
Вітаўт Чаропка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 жніўня 1961(1961-08-21) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, рэдактар
Мова твораў беларуская

Вітаўт Чаропка, сапраўднае імя Віктар Кузьміч Чаропка (нар. 21 жніўня 1961, Мінск) — беларускі пісьменнік. Аўтар гістарычных раманаў, прысвечаных пераважна падзеям і асобам сярэднявечнай Беларусі, а таксама гісторыка-літаратурных нарысаў і артыкулаў па гісторыі Беларусі. Папулярызатар айчыннай гісторыі[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі — электрык на чыгунцы[1]. У 1981—1990 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання «Крыніцы» пры рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».

У 1990—1993 гадах рэдактар часопіса «Хрысціянская думка», у 1993 годзе — часопіса «Спадчына», з 1994 — загадчык аддзела часопіса «Беларуская мінуўшчына», з 1998 — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса»[1].

Літаратурная і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1982 года. Дэбютаваў у друку ў 1988 годзе. Аўтар гістарычнага рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў XVI стагоддзі. Кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996, 2-е выд. 2002) прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі X—XVII стагоддзяў. У сваім зборніку нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) разглядае паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва», сцвярджае, што найменні «Літва» і «літвіны» былі адначасова і палітонімам, і этнонімам для беларусаў. Аўтар кніг «Перамога ценю» (1996), «Великий князь Витовт» (Мінск, 2010), артыкулаў па гісторыі Беларусі. Даследуе таксама пытанні сімволікі герба «Пагоня», язычніцкай культуры беларусаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ян Караль Хадкевіч: да 400-годдзя Хацінскай бітвы. Мінск, 2021.
  • Сигизмунд Ягеллон. Минск, 2020.
  • Ольгерд. Минск, 2019.
  • Свидригайло. Минск, 2019.
  • Ягайло. Минск, 2018.
  • Геркулес, Руды і Пярун: Радзівілы-пераможцы. Мінск, 2014.
  • Великие князья Великого Княжества Литовского. Минск, 2012; 2013; 2017.
  • Великий князь Витовт. Минск, 2010.
  • Імя ў летапісе. Мінск, 1994; 2003; 2018.
  • Уладары Вялікага княства. Мінск, 1996; 2002; 2007.
  • Лёсы ў гісторыі: нарысы. Мінск, 2005.
  • Перамога ценю: Аповесці. Апавяданні. Эсэ. Мінск, 1996.
  • Гісторыя нашага імя: Гістарычнае даследаванне. Мінск, 1995.
  • Імя ў летапісе. Мінск, 1994.
  • Храм без бога. Мінск, 1992 (увайшла ў спіс «100 беларускіх кніг XX стагоддзя»).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]