Газдава (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Газдава)
Герб «Газдава»

«Газда́ва» (польск.: Gozdawa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XIV стагоддзя. Як сцвярджае Каспар Нясецкі, гэты герб мае ўласна польскае паходжанне.

Гербам карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Гадлеўскія, Ганскія, Корфы, Міцуты, Неміровічы, Падбярэскія, Пацы, Рымшы, Трызны, Храпавіцкія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі 2 сярэбраныя лілеі, павернутыя ўверх і ўніз і змацаваныя залатым пярсцёнкам; клейнод — над прылбіцай з каронай выява такіх жа лілей на паўлінавым хвасце (герб «Газдава І»). Існуюць варыянты герба: з 5 страусавымі пёрамі і 2 лілеямі ў клейнодзе («Газдава ІІ»); з 5 страусавымі пёрамі («Газдава ІІІ»); з падзеленым на 2 часткі полем, дзе ў верхнім сярэбранага колеру змешчана чорная лілея, а ў ніжнім чорнага колеру — сярэбраная, клейнод — 3 страусавыя пёры («Газдава IV»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]