Перайсці да зместу

Галбея (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галбея
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 95 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
СААТА
2240854029
Галбея на карце Беларусі ±
Галбея (вёска) (Беларусь)
Галбея (вёска)
Галбея (вёска) (Віцебская вобласць)
Галбея (вёска)

Галбе́я[1] (трансліт.: Halbieja, руск.: Голбея) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.

За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны магільнік.

Гута ў Галбеі. 1928

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Галбейскага сельсавета ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 1954 года ў Маладзечанскай вобласці, пасля скасавання ў гэтым жа годзе Галбейскага сельсавета ўвайшла ў склад Белькаўскага сельсавета. З 1960 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, з 1962 года ў Пастаўскім раёне.

18 снежня 2009 года пасля скасавання Белькаўскага сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаўскага пассавета[2], з 2013 года ў Варапаўскім сельсавеце.

  • 1921 год — 168 жыхароў, 30 двароў[3].
  • 1931 год — 242 жыхары, 40 двароў[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Го́лбея
  2. Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18.12.2009 N 202 «Пра скасаванне Белькаўскага сельсавета і змяненне межаў Варапаеўскага пассавета і Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна» (руск.)
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 34.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43