Гальштучнік
| Гальштучнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||

Га́льштучнік, або Зуёк вялікі[1] (Charadrius hiaticula) — птушка роду Зуйкі (Charadrius) з сямейства Сяўцовыя (Charadriidae).
Невялікая птушка, крыху буйнейшая за вераб’я, трапляецца на пясчаных або галечнікавыя участках на берагах рэк, азёр і мораў. Пералётная птушка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, адзначана на водмелях і берагах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож.
Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела белы, на валлі ёсць папярочная паласа чорнага колеру, якая нагадвае гальштук (ад чаго птушка і атрымала сваю назву). Цемя чарнявае, лоб белы, абмежаваны знізу чорнай паласой, якая праходзіць праз вочы. Колер ног і пачатку дзюбы — памяранцава-жоўты. На ўнутраным баку крыла белая паласа, якую відаць у палёце.
Гняздо гальштучніка выглядае як невялікая рытвінка ў пяску, часам з валікам з каменьчыкаў. Самка адкладае 4 жаўтлявых з цёмнымі плямкамі яйкі.
Зноскі
- ↑ Гальштучнік, Зуёк вялікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Архівавана 18 чэрвеня 2018.
