Галіна Аляксандраўна Барташэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Аляксандраўна Барташэвіч
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1932(1932-06-18) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фалькларыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1994)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Галіна Аляксандраўна Барташэвіч (нар. 18 чэрвеня 1932, Слуцк) — беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 19571993 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 года на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор.

Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]