Галіна Пятроўна Маркіна
Галіна Пятроўна Маркіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр |
Галіна Пятроўна Маркіна (нар. 23 лістапада 1934, г. Варонеж — 1985) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1976)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дачка П. А. Маркіна. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956, педагог Дз. Арлоў), адначасова філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1956 актрыса Брэсцкага тэатра імя ЛКСМБ, з 1959 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, з 1961 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
Выконвае ролі гераінь у сучасным і класічным рэпертуары. Найлепшыя ролі ў беларускай драматургіі: Зося Савіч, Марозава («Сэрца на далоні», «Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). З іншых роляў: Жэнька Шульжэнка («Фабрычная дзяўчына» А. Валодзіна), Ксеня («Разлом» Б. Лаўранёва), Соф'я («Зыкава» М. Горкага), Спірыдонава («Шостага ліпеня» М. Шатрова), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Анісся («Улада цемры[ru]» Л. Талстога).
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР, краткая энциклопедия: Биографический справочник. 1982
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маркіна Галіна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 11 т. Т. 7 / рэдкал.: П. У. Броўка і інш. — Мінск, 1973. — С. 20.
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Асобы
- Актрысы Беларусі
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Актрысы XX стагоддзя