Галіна Сцяпанаўна Васільева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Сцяпанаўна Васільева
Дата нараджэння 28 снежня 1959(1959-12-28) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Вучоба
Член у

Галіна Сцяпанаўна Васільева (нар. 28 снежня 1959, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1992 годзе — выкладчык кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 1998 год — дацэнт кафедры дызайна. У 1989—1991 гадах — член творчага аб’яднання «4-63». З

Удзельніца I і II Міжнародных пленэраў «Малевич. УНОВИС. Современность»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000).

Жыве ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне канцэптуальнага мастацтва (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Арганізатар мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Устанаўленне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск), праектаў «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк).

У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плям.

Сярод работ: палотны «Красны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты», серыі «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціх «Варыяцыі блакітнага» і інш.

Работы знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васільева Галіна Сцяпанаўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 90.
  • Васільева Галіна Сцяпанаўна // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 785.
  • Васільева Галіна Сцяпанаўна // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 15-16.
  • Галіна Васільева // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 29.