Галіна Яўгенаўна Адамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Яўгенаўна Адамовіч
Дата нараджэння 21 мая 1955(1955-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 2016(2016-08-02) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг
Навуковая сфера філолаг, кампаратывіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар

Галіна Яўгенаўна Адамовіч  (21 мая 1955, в. ВяззеАсіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 2 жніўня 2016, Мінск) — доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1977 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1980 г. — аспірантуру пры БДУ. З 1974 па 1982 гг. пазаштатны гід-перакладчык Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» (г. Мінск) і «Інтурбюро» (г. Кіеў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Малыя жанры ў сучаснай балгарскай прозе і мастацкі вопыт І.Радзічкава» у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (г. Масква).

З 1980 па 1986 гг. — рэдактар у рэдакцыі мовы, літаратуры і фальклору выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

З 07.01.1986 — старшы выкладчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры МДПІ імя М.Горкага, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры. З 2004 па 2010 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры БДПУ. У 2012 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская і сусветная літаратурная класіка: рэцэпцыя, тыпалогія, кантэкст». З 2013 па 2016 гг. — доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ. У 1994—2013 дацэнт, 2013—2015 гг. прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1994 г. у складзе калектыва НДІ МА пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Лазарука прымала ўдзел у рэалізацыі канцэпцыі кантэкстуальнага вывучэння беларускай літаратуры, была сааўтарам праграм па беларускай літаратуры, падручніка «Беларуская літаратура. ХІ кл.», дапаможнікаў для сярэдніх навучальных устаноў (раздзелы па сусветнай літаратуры).

Аўтар шэрагу манаграфій, кнігі для настаўнікаў «З крыніц сусветнай літаратуры» (1998), дапаможнікаў для студэнтаў, у т. л. «Літаратура і культура: праблемы аналізу і сінтэзу» (1993), «Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні» (2008).

Навуковы кіраўнік тэм «Параўнальнае вывучэнне літаратуры: інтэрдысцыплінарны падыход», «Параўнальнае вывучэнне літаратур свету: беларускі кантэкст», «Літаратурная класіка ў сістэме міжкультурных камунікацый»(ДПФД «Беларуская мова і літаратура»), тэмы кафедры беларускай літаратуры «Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій» і інш.

Член навукова-метадычнага савета па філалагічных навуках МА РБ, член Рады культурна-асветніцкай арганізацыі «Беларусь — Ірландыя».

Навуковы кансультант часопіса «Роднае слова», член рэдакцыйнага савета энцыклапедыі «Культура Беларусі».

Член савета па абароне дысертацый пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Аўтар больш 200 навуковых прац.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамович, Г. Е. Мадонны: опыт литературно-психологического исследования / Г. Е. Адамович // Нёман.- 1986.- № 3.- С. 154—161.
  • Адамовіч, Г. Я. З крыніц сусветнай літаратуры : дапам. для настаўнікаў / Г. Я. Адамовіч. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1998. — 352 с.
  • Беларуская літаратура : падруч. для 11-га кл. агульнаадукац. шк. / .Я. Адамовіч, Дз. Я. Бугаёў, М. І. Мішчанчук, М. А. Тычына, Р. В. Шкраба; пад рэд. М. І. Мішчанчука. — 2-е выд. — Мінск : Універсітэцкае, 2001. — 477 с.
  • Адамович, Г. Е. Кобо Абэ; Павел Вежинов; Марсель Пруст; Жан-Поль Сартр / Г. Е. Адамович // Великие писатели ХХ века / сост., общ.ред., предисл., послесл. П. В. Васюченко.- М., 2002.-С. 8-13, 87-94, 309—317, 333—340.
  • Адамовіч, Г. Я. Славянскі свет як цэнтр літаратурнага канона / Г. Я. Адамовіч // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка : дакл. беларус. дэлегацыі на ХІІІ Міжнар. з'ездзе славістаў, Любляна, 2003 г. / НАН Беларусi, Беларус. кам. славiстаў; адк. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск, 2003. — С. 229—245.
  • Адамовіч, Г. Я. Літаратура — кантэкст — тэзаўрус : манаграфія / Г. Я. Адамовіч. — Мінск : БДПУ, 2003.- 352 с.
  • Адамовіч, Г. Я. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча як прыклад «адарванасці»: вопыт міждысцыплінарнага даследавання / Г. Я. Адамовіч// Род. слова. — 2008. — № 4. — С. 3-7.
  • Адамовіч, Г. Я. Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні : дапаможнік / Г. Я. Адамовіч. — Мінск : БДПУ, 2009. — 179 c.
  • Адамовіч, Г. Я. Асновы кампаратывістыкі: беларускі кантэкст : манаграфія / Г. Я. Адамовіч. — Мінск : БДПУ, 2009. — 228 с.
  • Адамовіч, Г. Я. Вымярэнні чалавечага ў класічнай літаратуры (А.Дантэ, Ё. В. Гётэ, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Танк і інш.). / Г. Я. Адамовіч // Białorutenistyka białostocka : rocz. nauk.-teoretyczny, poświęcony badaniom nadlit., językiem, historią i kulturą białoruską / Uniw. w Białymstoku, Wydz. Filol.,Katedra Filologii Białorus; red. nacz. H. Twaranowicz. — Białуstok, 2012. — T. 4. — S. 111—118.
  • Адамовіч, Г. Я. Беларуская і сусветная літаратурная класіка : рэцэцыя, тыпалогія, кантэкст : Аўтарэф. докт.дыс… па спец. 10.01.01 — беларуская літаратура і 10.01.08 — тэорыя літаратуры; тэксталогія. — Мінск, 2012.
  • Адамовіч, Г. Я. Максім Багдановіч і параўнальнае літаратуразнаўства / Г. Я. Адамовіч // Роднае слова, 2015. — № 5 — с. 3-7.
  • Адамовіч, Г. Я. Як з Гётэ сустрэліся (б) Караткевіч з Кашкурэвічам / Г. Я. Адамовіч // Культура. — № 48. — 28 ліст.2015, С. 14-15; № 49. — 5 снеж. 2015. — С. 15; № 51. — 19 снеж. 2015. — С. 14.