Міхась Лазарук
Міхась Лазарук | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 2000 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Міхась Лазарук (Міхаіл Арсеньевіч Лазарук; 5 ліпеня 1926, вёска Ушаловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць - 14 лістапада 2000, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Акадэмік АПН СССР. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля вызвалення Случчыны ад нацысцкіх захопнікаў (1944) прызваны ў Савецкую Армію. Дайшоў да Берліна. У 1951 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры гэтым інстытуце. Пасля заканчэння аспірантуры (1954) — выкладчык, потым дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1968 г. — дэкан філалагічнага факультэта, з 1971 г. — прарэктар Мінскага педінстытута. Паўтара года (1959—1960) працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1978 г. прызначаны дырэктарам навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Выступае ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1949 г. Аўтар даследаванняў і манаграфій «Пімен Панчанка» (1959), «Пытанні тэорыі літаратуры» (з А. Ленсу, 1964), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя» (1970), зборніка крытычных артыкулаў «Часу непадуладнае» (1981), навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (з А. Ленсу, 1970, 2-е выданне, 1982), падручніка для 9 класа «Беларуская літаратура ў школе» (з В.Івашыным, 1979, 8-е выданне, 1990), дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1967, 2-е выданне, 1971), «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (з А.Ленсу, 1983). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры» (ч. 1-2, 1981, ч. 3, 1983, ч. 4, 1985), працы «Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской» (1988).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Лазарук // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Арсеньевіч Лазарук ў базе дадзеных "Гісторыя беларускай навукі ў асобах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі