Гамбійскі полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гамбійскі полк
Польскі капітан Ян Жалязнік узначальвае патруль 1-га батальёна гамбійскага палка, Бірма, студзень 1945.
Польскі капітан Ян Жалязнік узначальвае патруль 1-га батальёна гамбійскага палка, Бірма, студзень 1945.
Гады існавання 1901—1958
Краіна  Вялікабрытанія
Уваходзіць у Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі
Удзел у Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна
Палякі, якія ў гады Другой сусветнай служылі ў палку.

Гамбійскі полк (англ.: Gambia Regiment), да 1940 і пасля 1945 года як Гамбійская рота (англ.: Gambia Company) — каланіяльнае воінскае фарміраванне Вялікабрытаніі ў складзе Каралеўскіх заходнеафрыканскіх пагранічных сіл. Былыя байцы падраздзялення сталі асновай пры стварэнні Узброеных Сіл незалежнай Гамбіі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова падраздзяленне было ротай у складзе сьералеонского батальёна[1][2] колькасцю 120 чалавек. Чвэрць складалі ўраджэнцы Гамбіі, а астатнія былі з Сьера-Леонэ. У 1902 годзе фарміраванне выведзена са складу батальёна. Асабісты склад быў абноўлены за кошт замены сьералеонцаў гамбійцамі[3]. У навабранцы набіралі прадстаўнікоў народаў мандзінка, фульбэ, бамбара[4]. Да 1914 года падраздзяленне павялічылася да 130 чалавек[5].

У міжваенны перыяд рота займалася аховай правапарадку[6]. У 1937 годзе гамбійцы сталі пераможцамі на армейскіх стралковых спаборніцтвах афрыканскіх каланіяльных часцей[7]. У 1940 годзе ў фарміравання з’яўляецца свая футбольная каманда[8].

У пачатку 1940 года падраздзяленне перафармавана ў полк[9]. У 1945 годзе яго скарацілі да роты[1], вярнуўшы ў склад сьерлеонскага батальёна як роту G[2]. На 31 снежня 1957 года колькасць злучэння складала 7 брытанцаў і 161 афрыканец[10]. У 1958 годзе гамбійская рота расфармавана з-за фінансавых цяжкасцяў[1].

Баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

У гады Першай сусветнай вайны гамбійская рота ўдзельнічала ў баях супраць кайзераўскіх войск у Афрыцы. З верасня 1914 года яе байцы змагаліся ў Камеруне[11], дзе вясной 1915 года праявілі сябе пры наступленні на Яўндэ. Тут 3 мая гамбійцы паспяхова ўзялі ўмацаванні праціўніка ў Вумбіягасе[12]. У снежні 1916 года рота накіравана ў Германскую Усходнюю Афрыку. У жніўні 1917 года ўдзельнічала ў баях на Кілва-Кісіванінскім напрамку, у кастрычніку — бітве пры Махіве[13]. У апошнім выпадку гамбійскае падраздзяленне і яго афіцэры змаглі паспяхова адбіць нямецкую атаку ва ўмовах бязладзіцы ў іншых злучэннях[14].

Усяго за перыяд вайны загінула 9 гамбійцаў[15].

У Другой сусветнай воінская часць увайшла ў склад 81-й заходнеафрыканскай дывізіі. 1-ы батальён накіраваны ў Брытанскую Індыю, змагаючыся супраць японцаў. 2-і заставаўся ў тыле на працягу ўсяго канфлікту[1]. У склад злучэння ўваходзяць польскія вайскоўцы.

У студзені 1944 года 1-ы батальён гамбійскага палка адыграў ключавую ролю ў наступленні на даліну Каладан у Бірме[16]. У перыяд з 4 па 15 лютага фарміраванне вяло баі ў раёне аднайменнай вёскі[17]. 23 лютага батальёну ўдалося фарсіраваць раку Пі-Чаун ля Валагана. Неўзабаве гамбійцаў адправілі ў тыл на адпачынак, але 1 сакавіка японскія войскі пачалі контрнаступленне. Батальён неадкладна перакінуты да ўзгорка Пагада, які патрабавалася ўтрымаць любой цаной[18]. 2 сакавіка байцы далі бой праціўніку каля вышыні, але пацярпелі паражэнне і адступілі[19].

5 красавіка гамбійскі полк арганізаваў атаку на японцаў у раёне Мізавы[20]. Пасля некалькіх адступленняў гамбійцы замацаваліся каля Лабавы, дзе 16-17 мая вялі абарончыя баі. Пазней падраздзяленне перакінута на абарону Маудка. З 26 мая 1-ы батальён гамбійскага палка ўтрымліваў паўночны фланг абароны горада[21]. У лістападзе—снежні 1944 года фарміраванне прыняло ўдзел у адваяванні Каладана[22].

Уніформа[правіць | правіць зыходнік]

Парадная форма палка складалася са страявых шорт колеру хакі з чырвонымі фескамі і пунсовых куртак[23]. Курткі мелі жоўтую акантоўку і чырвоныя паясы. У палявых умовах полк першапачаткова насіў фуражкі, але незадоўга да Другой сусветнай вайны перайшоў на капелюшы. Брытанскія афіцэры першапачаткова насілі коркавыя шлемы, але пазней яны таксама перайшлі на капялюшы[24].

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • F. O. Graham (1901—1906)[25]
  • W. C. N. Hastings (1906—1909)[25]
  • R. D. F. Oldman (1909—1910)[25]
  • I. G. Sewell (1910—1911)[25]
  • Herbert Thomas Dobbin (1911—1913)[25]
  • V. B. Thurston (1913—1916)[25]
  • R. Law (1916—1919)[25]
  • H. T. C. Strange (1919—?)[25]
  • T. P. L. Molloy (1932—1938)[26]
  • T. A. Davis (1938—1939)[27]
  • G. Laing (1944)[28]
  • Antony Read (1944—1945)[29]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая сусветная: Афрыканскі медаль за выдатныя заслугі — сяржант-маёр Эбрыма Джалу, сяржант Самба Бах і радавы Салджэн Сідзібі[30].
  • Другая сусветная: Ордэн «За выдатныя заслугі» — падпалкоўнік Энтані Рыд[29], Ваенны крыж — капітан Ян Жалязнік і капітан Дэвід Мантэгю Куксан, Ваенны медаль — капрал Буба Кайта, малодшы капрал Самба Джалоу, малодшы капрал Джалоу Яр’я, радавы Бакары Баян, радавы Камара Кінці, радавы Муса Н’джые і радавы Н’дове Дуду, Ордэн Брытанскай імперыі — маёр Станіслаў Лісецкі, Медаль Брытанскай імперыі — сяржант-маёр Сімба Сэлоу[31].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Hughes and Perfect, p. 74, 80
  2. а б The Gambia Regiment. Regiments. Архівавана з першакрыніцы 7 October 2007. Праверана 25 March 2017.
  3. Haywood and Clarke, p. 40
  4. Haywood and Clarke, p. 11
  5. Hamilton, p. 25
  6. Haywood and Clarke, p. 325
  7. Haywood and Clarke, p. 501
  8. Gambia - Foundation Dates of Clubs. The Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 15 July 2018.
  9. Haywood and Clarke, p. 365
  10. Gambia Regiment(недаступная спасылка). Hansard (27 сакавіка 1958). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2017. Праверана 25 March 2017.
  11. Gray, p. 485
  12. Haywood and Clarke, p. 148
  13. Haywood and Clarke, p. 226
  14. Haywood and Clarke, pp. 230–233
  15. The Gambia Company: German Kamerun. The Soldier's Burden. Праверана 11 March 2017.
  16. Haywood and Clarke, pp. 385–386
  17. Haywood and Clarke, p. 387
  18. Haywood and Clarke, p. 393
  19. Haywood and Clarke, p. 394
  20. Haywood and Clarke, p. 400
  21. Haywood and Clarke, p. 406–407
  22. Haywood and Clarke, pp. 471–472
  23. Fez: Royal West African Frontier Force. Imperial War Museum. Праверана 20 May 2018.
  24. Suciu, Peter. Headdress of the Royal West African Frontier Force. MilitarySunHelmets.com (1 кастрычніка 2014). Праверана 20 May 2018.
  25. а б в г д е ё ж Haywood and Clarke, p. 287
  26. The Monthly Army List, August 1938. London: HM Stationery Office. 1938. p. 962.
  27. The Monthly Army List, December 1938. London: HM Stationery Office. 1938. p. 962.
  28. Hamilton, p. 349
  29. а б "General Sir Antony Read". The Telegraph. 27 September 2000. Праверана 29 December 2017.
  30. African DCMs. London Gazette (31 мая 1916). Праверана 7 January 2018.
  31. Haywood and Clarke, pp. 493–494

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Estep, C. J. (2020). The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958 (Unpublished master's thesis). University of Calgary, Calgary, AB.
  • Estep, Charles. (2022). The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958. Double Dagger Books.
  • Gray, J. M. (1940). A History of the Gambia. Cambridge: Cambridge University Press (апублікавана 2015).
  • Hamilton, John A. L. (2001). War Bush: 81 (West African) Division in Burma 1943-1945. Norwich: Michael Russell.
  • Haywood, A. (1964). The History of the Royal West African Frontier Force. Aldershot: Wellington Press.
  • Hughes, Arnold (2008). Historical Dictionary of the Gambia. Lanham, Maryland: Scarecrow Press.