Ганна Іванаўна Сурмач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Іванаўна Сурмач
Дата нараджэння 4 ліпеня 1947(1947-07-04) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, грамадскі дзеяч, дзяячка культуры, архівіст
Месца працы
Альма-матар

Ганна Іванаўна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы, Мастоўскі раён) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, гісторык, архівіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялянскай сям’і. Скончыла Самуйлавіцкую СШ (Мастоўскі раён) у 1965 годзе. У 19651970 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19701973 гадах працавала захавальнікам фондаў, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. У 1973—1977 гадах інспектарам архіўнага аддзела Мінскага аблвыканкама, у 1977-81 гадах загадчыкам аддзела Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, у 1982-93 гадах дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. У 19931999 — старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (працавала ў Радзе з 1990).

З 1999 года ў Чэхіі, затым у ЗША. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай «Скарына» ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абрана старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газеты «Беларус».[1] Уваходзіць у склад прэзідыум Рады БНР.[2]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае гісторыю Беларусі (БНР, «Наша ніва», Слуцкае паўстанне, беларуская дыяспара), архіваў Беларусі. Друкуецца з 1984. Сааўтар кнігі «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (1998).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]