Ганна Алаіза Хадкевіч
Ганна Алаіза Астрожская | |
---|---|
польск.: Anna Alojza Chodkiewicz | |
| |
| |
Нараджэнне |
25 сакавіка 1600 |
Смерць |
24 студзеня 1654 (53 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Астрожскія |
Бацька | Аляксандр Астрожскі |
Маці | Ганна з Косткаў |
Муж | Ян Караль Хадкевіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Алаіза Хадкевіч (у дзявоцтве Астрожская; 25 сакавіка 1600 — 27 студзеня 1654[1]) — грамадска-рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Ганна Алаіза — апошняя прадстаўніца роду Астрожскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З княжацкага роду Астрожскіх гербу ўласнага, дачка Аляксандра і Ганны з Косткаў.
28 лістапада 1620 выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Аднак неўзабаве гетман накіраваўся на сойм у Варшаву, а потым у сваю апошнюю выправу, не ўступіўшы ў правы мужа.
Па смерці Я. К. Хадкевіча (1621) узяла абяцанне бязшлюбнасці, вяла аскетычны лад жыцця. Ахвяравала сродкі на карысць каталіцкіх святыняў. Па яе фундацыі ў 1624 у Астрозе адкрыўся езуіцкі кляштар з калегіумам. Таксама заснавала езуіцкі калегіум у Яраславе.
У 1624 перапахавала ў Астрожскім езуіцкім касцёле рэшткі мужа.
Непрыхільна ставілася да праваслаўнай царквы, перадала грэка-каталікам цэрквы ў Тураве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Астрожскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 263. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.