Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая | |
---|---|
Нараджэнне | каля 1503 |
Смерць | не раней за 1556 |
Род | Алелькавічы[1] |
Бацька | Сямён Міхайлавіч Алелькавіч[d] |
Маці | Анастасія Іванаўна[1] |
Муж | Канстанцін Іванавіч Астрожскі[2] |
Дзеці | Канстанцін Васіль Астрожскі[3] і Соф’я з Астрожскіх[d][3] |
Аляксандра Сямёнаўна з Алелькавічаў (каля 1503 — пасля 1556) — вялікалітоўская арыстакратка, жонка князя Канстанціна Астрожскага[4][5], маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча і мсціслаўскай княжны Анастасіі Іванаўны.
Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480 — 12 ліпеня 1522) пасрэдніцтвам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка Богуша Багацівінавіча князь Астрожскі заключыў дамову са княгіняй слуцкай Анастасіяй пра шлюб з яе дачкой Аляксандрай[5].
26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарскую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, якім абавязаўся выдаць будучай жонцы вена, не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць свае родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзе[6]. Імаверна, шлюб адбыўся на наступны год[7].
Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей.
28 снежня 1528 года яна атрымала пацвярджэнне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных пасагу і запісаў ёй вена 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках[7][8].
У 1530 годзе Канстанцін Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай.
У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага павета[8][9].
У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды[7][8]. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- сын Канстанцін-Васіль (1526—1608) — ваенны, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік Астрожскай академіі, князь астрожскі (1539—1608), староста ўладзімірскі, маршалак Валынскай зямлі (1550—1608), ваявода кіеўскі (1559—1608).
- дачка Соф’я-Маўра (да 1531 — пасля 1561) — астрожская князёўна.
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331, 350–351.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 351.
- ↑ Пшезд. II, 45-6
- ↑ а б Малин. II, 425-8
- ↑ Собчук В. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки Національного університету «Острозька академія». Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.
- ↑ а б в J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku, Warszawa 1895, s. 331.
- ↑ а б в Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29
- ↑ Арх. Санг. IV, 113
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29
- Войтович Л. Княжа доба: портрети еліти . Біла Церква, 2006.